28 снежня 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У даўжнікоў за паслугі ЖКГ будуць забіраць 50% зарплаты

У Беларусі з даўжнікоў за паслугі ЖКГ будуць спаганяць не больш як 50% ад памеру іх заработнай платы. Пра гэта заявіў сёння міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў у “палаце прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу”, прадстаўляючы законапраект, які ўносіць дадаткі і змены ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення загаднай і выканаўчай вытворчасці.

Цяпер спагнанне запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі, тэхнічнае абслугоўванне, капітальны рамонт жылых памяшканняў здзяйсняецца ў парадку іскавай вытворчасці, паведамляе БелТА. У выніку колькасць такіх пазоваў дасягае трох тысяч у год. Судовыя разгляды па такіх пытаннях займаюць шмат часу. Цяпер гэты працэс спросціцца.

Разгляд спраў даўжнікоў за паслугі ЖКГ будзе здзяйсняцца без судовага паседжання і выкліку бакоў, што дазволіць больш эфектыўна праводзіць працу па пагашэнні запазычанасці, лічаць улады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках