15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Планы па газавым супрацоўніцтве з Туркменістанам праваліліся

2

"Перамовы аб магчымым удзеле Беларусі ў здабычы газу ў Туркменістане пакуль не прыносяць жаданага выніку", – паведаміў журналістам 22 лістапада ў Ашгабадзе прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадаюць афіцыйныя крыніцы. Паводле яго слоў, такія перамовы вядуць "Белтрансгаз" і іншыя беларускія кампаніі.

С.Сідорскі таксама паведаміў, што 21 лістапада на сустрэчы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы. Для Туркменістана, па словах прэм'ер-міністра, сёння з'яўляецца актуальным пытанне сэрвіснага абслугоўвання наяўных свідравін, і беларускія прадпрыемствы маюць вялікі досвед працы ў дадзенай галіне. У самай блізкай перспектыве ў гэтай краіне плануецца адкрыць прадстаўніцтва адпаведнай беларускай кампаніі, якая будзе займацца арганізацыяй праекту, сказаў С.Сідорскі.

Ён таксама паведаміў, што кампанія "Беларуснафта" прапанавала пабудаваць у Туркменістане завод па вытворчасці метанолу. "Праект па будаўніцтве завода, а таксама выхад на дзеючыя свідравіны дасць магчымасць замацавацца на гэтым рынку", – сказаў прэм'ер-міністр. Беларусь ужо прадставіла праекты і чакае рашэння з боку Туркменістана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках