15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Льготнікаў «абабралі» яшчэ да адмены льгот

У Менску ў снежні льготныя праязныя будуць прадаваць толькі на першую дэкаду. Гэта звязанае з уступленнем у сілу з 17 снежня 2007 года закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян».

У КУП «Менсктранс» адзначылі, што льготныя праязныя білеты на месяц, другія і трэція дэкады прадавацца не будуць. Рэалізацыя льготных білетаў на адну паездку будзе рабіцца па 16 снежня ўключна.

Такім чынам, грамадзянам, якія маюць права на льготы. Амаль тыдзень давядзецца ездзіць па талончыках. Прычым, 17-га снежня льготныя талоны страцяць сілу – за праезд па іх кантралёры маюць намер штрафаваць.

«КП в Беларуси» падлічыла, колькі страцяць пасажыры, якія маюць права на льготы, у другой дэкадзе.

Праязны на другую дэкаду на адзін від транспарту каштаваў 4150 рублёў. Калі ўзяць у сярэднім, што чалавек ездзіць на транспарце 2 разы ў дзень, то на талонах ён праездзіць 7 дзён па льготных квітках і 3 дні – па поўных. За гэта пасажыр аддасць 7800 і пераплаціць мінімум 3650 рублёў. А калі хтосьці ездзіць больш як два разы ў дзень, то сума значна ўзрасце…

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках