15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна з «Белсатам» працягваецца

17

Жыхарам Брэста прапануюць кабельнае і эфірнае ТБ замест іх спадарожникавых антэн. Дзіўна, што ніякага канкрэтнага даручэння зняць “талеркі” там пакуль не было. Але ўлады ўжо плануюць, як гэта зрабіць: напрыклад, падчас рамонту.

Уся соль гэтай сітуацыі ў тым, што каналы, якія ловіць ваш спадарожнік, не кантралюе ніхто, а тое, што збіраюцца навязаць, правярае Міністэрства інфармацыі. Менавіта яно вырашае, што паказваць гледачам кабельнага і эфірнага тэлебачання, а што не. Да таго ж гэта бізнес, які праз “талерку” так не наладзіш.

Начальнік аддзела добраўпарадкавання і санітарыі горада Брэсцкага гарвыканкаму Віктар Галіноўскі распавёў «Еўрарадыё», што “выбар”, які прапануюць людзям, – гэта сапраўды эфірнае і кабельнае ТБ:

"У нас у горадзе ёсць два кабельныя аператары, якія пабудавалі ўжо сістэмы калектыўнага прыёму тэлебачання. Гэта ў мікрараёне “Усход”, на “Кавалёўцы”, на “Вульцы”, вось у горадзе цяпер будуюць. Ну вось, здымуць праблему гэтую. Ёсць эфірна-кабельнае яшчэ тэлебачанне. Дык гэта ж тое самае! У іх на адным доме на даху стаіць 6-8 талерак, якія накіраваныя ў розных напрамках. Сігнал паступае потым на галаўную станцыю, потым узмацняецца і далей па кабелі – абаненту".

То бок у жыхароў Брэста будзе два пакета каналаў – сацыяльны, у які ўваходзяць шэсць “нашых” праграм, і камерцыйны, які ўзгадняецца ў Міністэрстве інфармацыі і ў Міністэрстве сувязі.

Каналы, якія цяпер прапануюць людзям, будуць, вядома, адрознівацца ад тых, якія можна глядзець па "талерцы".

Вось тут закрадаецца ізноў падазрэнне, ці не звязаныя забароны на "талеркі" з непажаданымі для беларускіх уладаў каналамі. Напрыклад, з "Белсатам", які неўзабаве пачне вяшчаць на Беларусь з Польшчы. Брэст - абласны горад, які бліжэй за ўсе астатнія да польскай мяжы, і польскія ТБ і радыё там даволі папулярныя. Гэтага не адмаўляюць і ў Брэсцкім гарвыканкаме.

"Брэст знаходзіцца ў зоне ўпэўненага прыёму польскай перадаючай станцыі. У прынцыпе, польскія каналы і “на цвік” можна глядзець. Калі вокны выходзяць на захад і няма ніякіх збудаванняў, якія перашкаджаюць прамой бачнасці, то і на пакаёвую антэну можна глядзець. А вось у сістэмах калектыўнага прыёму тэлебачання, канешне, гэты польскі канал, напэўна, будзе адсутнічаць, таму што польскі бок мусіць заключыць дамову на распаўсюд сваіх тэлепраграм на тэрыторыі нашай краіны. А з іншымі аператарамі дамовы ёсць у кабельнага тэлебачання, і яны ўзгодненыя з Мінінфармацыі і Мінсувязі".

Першым месцам, дзе пачалі забараняць спадарожнікавыя антэны, быў горад Ліда. І ўжо тады хадзілі чуткі: на Лідзе правяраюць задуму, калі спрацуе – так зробяць па ўсёй краіне. І сапраўды, хваля забарон дакацілася і да сталіцы. Можа стацца так, што ўлады зноў правяраюць, ужо на прыкладзе Брэста – ці згодзяцца людзі глядзець тое, што хоча дзяржава, замест таго, што яны выбралі самі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках