15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі зняў фільм пра «беларусізацыю» Расеі

6

Прэм'ерны паказ фільма «Наперад, у мінулае», які быў зняты беларускім рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім пры падтрымцы партыі «Саюз Правых Сіл» (СПС), прайшоў 7 лістапада ў Пецярбургу.

Па словах Хашчавацкага, дакументальны фільм разлічаны на думаючага, інтэлігентнага, сталага гледача. Фільм быў зняты ўсяго за 10 дзён, і як выказаўся рэжысёр, «дарабляўся літаральна сёння ў гасцініцы». Свой твор рэжысёр неўзабаве плануе размясціць у Інтэрнэце, паведамляе карэспандэнт ІА Росбалт-Пецярбург.

У аснове сюжэту фільма ляжаць разважанні лідэраў СПС Мікіты Белых, Барыса Нямцова, Леаніда Гозмана, Марыі Гайдар пра «трагічнае мінулае і трывожную сучаснасць» Расеі. Каментары лідэраў СПС перамяжоўваюцца відэасюжэтамі, знятымі на апошнім з'ездзе партыі «Единая Россия» і дапоўненымі сатырычнымі каментарамі.

Пасля прагляду старшыня пецярбургскага аддзялення СПС Леанід Гозман зазначыў, што фільм добры, але адзіны недахоп ёсць у тым , што «мае каментары ў фільме займаюць занадта шмат месца».

Нагадаем, Юры Хашчавацкі стварыў такія стужкі як «Звычайны прэзідэнт», «Багі сярпа і молата», «Каўказскія палонныя». За фільм «Расейскае шчасце» Хашчавацкі атрымаў Гран-пры Мюнхенскага міжнароднага фэста дакументальнага кіно.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках