15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес ссунуўся на поўгадзіны

7

Венесуэла ў нядзелю раніцай перайшла на "ўласны час", стрэлкі гадзіннікаў у краіне пераведзеныя на 30 хвілін назад, паведамляе тэлерадыёвяшчальная карпарацыя ВВС.

Венесуэльскія ўлады ўпэўніваюць, што такая мера дазволіць краіне працаваць больш эфектыўна. Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес лічыць, што навіна дапаможа жыхарам краіны пачувацца камфортней, а школьнікі будуць вучыцца з большай энергіяй.

"Дзецям даводзіцца ўставаць у пяць раніцы і яны прыходзяць у школу смяротна стомленымі. І чаму? Праз час", – цытуе BBC словы Чавеса.

Крытыкі прэзідэнта Венесуэлы лічаць, што стрэлкі гадзіннікаў пераводзіць было не трэба, і прэзідэнт пайшоў на гэта толькі каб Венесуэла жыла не ў такім жа рэжыме, як Злучаныя Штаты.

Цяпер Венесуэла будзе адставаць ад часу па Грынвічы на чатыры з паловай гадзіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках