15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у офісе АГП

7

У гомельскім офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі праходзіць ператрус. Прыкладна ў 12.20 у прыватны дом, у якім арандуе памяшканне гомельская арганізацыя АГП, прыйшлі супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці.

Старшыня гарадской арганізацыі АГП Андрэй Толчын гаворыць, што чацвёра супрацоўнікаў спецслужб свае дзеянні растлумачылі тым, што ў горадзе з'явіліся ўлёткі з заклікам падтрымаць несанкцыянаваны мітынг супраць адмены льгот. З'яўленне дадзеных улётак супрацоўнікі КДБ звязваюць з дзейнасцю гомельскіх актывістаў дэмакратычных сілаў.

Нагадаем, 6 кастрычніка супрацоўнікі КДБ падчас ператрусу ў гомельскім офісе АГП канфіскавалі шэсць кампутараў і тры капіры. Аргтэхніку спецслужбы прызналі рэчыўнымі доказамі па крымінальнай справе ў дачыненні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". Уладальнікі кампутараў, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што ніякіх дакументаў або матэрыялаў, датычных арганізацыі "Малады фронт", на момант канфіскацыі ў кампутарах не было.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках