15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьням -- свабоду (Фота)

Шмат акцый прайшлі 16 ўвечары, у Дзень беларускай салідарнасці, ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.

Актывісты "JEANS - за Свабоду!" ізноў выйшлі на вуліцы горада, каб запатрабаваць ад уладаў вызваліць палітыкаў і маладзёжных лідэраў, якія дагэтуль утрымліваюцца за кратамі, - Аляксандра Казуліна, Андрэя Клімава, Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Юры Лявонава і Мікалая Аўтуховіча.

10 актывістаў кампаніі сталі ў ланцужок каля Петрапаўлаўскай царквы, што на Нямізе. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязняў. Адзін з удзельнікаў патлумачыў, што гэта месца было выбранае таму, што 13 снежня менавіта тут былі збітыя і затрыманыя актывісты "JEANS - за Свабоду!", якія выйшлі на акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Гэтым разам маладым людзям ніхто не перашкаджаў і яны прастаялі 20 хвілінаў.

Яшчэ адна акцыя прайшла адначасова з першай, але крыху далей па Нямізе. 30 актывістаў кампаніі сталі ў ланцуг ад перакрыжавання з вуліцай Раманаўская Слабада да перакрыжавання з вуліцай Караля.

Абедзьве акцыі прыцягнулі ўвагу мінакоў, пасажыраў грамадскага транспарту і аўтамабілістаў. Кіроўцы машын сігналілі ў падтрымку маладых людзей, некаторыя спыняліся і пыталіся хто змешчаны на фотаздымках.

Таксама сёння ў горадзе з'явіліся расцяжкі "Свабоду палітвязным!".

У Новагародку і Полацку адбыліся таксама адбыліся акцыі салідарнасці са зніклымі палітыкамі і палітвязнямі. У Полацку моладзь выйшла на галоўную плошчу с запаленымі свечкамі і партрэтамі зніклых палітыкаў Ганчара, Красоўскага, Завадзкага, Захаранкі. Акцыя працягвалася каля 20 хвілін, пасьля чаго актывістаў “Маладога Фронта” забралі на праверку дакумантаў у РАЎС, але, перапісаўшы пашпартныя дадзеныя, вызвалілі.

У Новагародку акцыя “Маладога Фронту” была сарваная спецслужбамі. “Толькі мы прыйшлі на плошчу і дасталі партрэты Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, як да нас адразу падляцелі людзі ў штацкім і выклікалі міліцыю. У выніку мы, 9 чалавек, две гадзіны прабылі ў РАЎСЕ, нас здымалі на відэа і прымусілі напісаць тлумачальныя. У мяне канфіскавалі партрэты палітвязняў, улёткі і газэты ў абарону Артура Фінькевіча, “ – распавёў актывіст Алесь Тарнагурскі.

Акрамя гэтага 16 сьнежня адбыліся акцыі салідарнасці ў іншых гарадах Беларусі: Магілеве, Жлобіне, Бярэсці, Салігорску, Мазыры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках