15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты абураныя пазбаўленнем ільгот

У Берасце 16 снежня за распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў пра адмену сацыяльных ільгот былі затрыманыя дзве актывісткі ініцыятыўнай моладзевай групы.

Як паведаміў БелаПАН адзін з прадстаўнікоў гэтай групы, днём 16 снежня Святлана Новік і Яўгенія Когут раздавалі дадзеныя матэрыялы жыхарам абласнога цэнтра на бульвары Касманаўтаў недалёка ад Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Каля 14.30 да іх падышлі людзі ў цывільным, пацікавіліся ўлёткамі, якія яны распаўсюджваюць, і прапанавалі праехаць у аддзяленне міліцыі.

Актывісткі былі дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС, дзе з іх узялі пісьмовыя тлумачэнні, пасля чаго дзяўчат адпусцілі. Пратаколы ў іх дачыненні складзеныя не былі. У міліцыі яны прабылі прыкладна гадзіну. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў актывістак 64 асобнікі ўлётак. Каля 20 яны паспелі раздаць мінакам.

Па словах аднаго з сябраў ініцыятыўнай моладзевай групы, яны не маюць дачынення да ніводнай апазіцыйнай партыі і такім чынам хацелі выказаць сваё стаўленне да закону "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", які ўступае ў сілу 17 снежня. У рамках гэтай акцыі недалёка ад чыгуначнага шпіталя маладыя людзі павесілі расцяжку "Ільгот больш няма".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках