15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уга «даследуе» парэшткі Балівара

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў пра неабходнасць ускрыць пахаванне і даследаваць парэшткі венесуэльскага нацыянальнага героя Сымона Балівара. Паводле дадзеных гісторыкаў, змагар за незалежнасць гішпанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы сканаў у 1830 г. ад сухотаў.

"Хто ведае, магчыма, парэшткі Балівара ўвогуле зніклі з пахавання? У нас ёсць маральнае права ведаць праўду, адкрыць гэтае святое пахаванне і праверыць сапраўднасць парэшткаў ", – сказаў У.Чавес у сваім выступе, прымеркаваным да чарговых угодкаў смерці С.Балівара. Ён прапанаваў "усталяваць ісціну з дапамогай аналізу ДНК".

Раней лічылася, што парэшткі С.Балівара пахаваныя ў Нацыянальным пантэоне ў Каракасе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках