15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмена ільготаў не закранае чыноўнікаў

4

Як ставіцца насельніцтва да адмены льготаў? Ці кампэнсуе новы ўказ страчанае?

У эфіры «Радыё Свабода» Віталь Цыганкоў гутарыць з сацыёлягам Аляксандрам Сасновым.

- Ці праводзілі сацыёлягі нейкае дасьледаваньне: як беларускія грамадзяне ставіліся да адмены льготаў. І як гатовыя былі адстойваць свае правы тыя, хто выказваў незадавальненьне адменай ільготаў?

- Як паказала нацыянальнае апытаньне, праведзенае НІСПД у верасьні, прыкладна дзьве траціны апытаных былі СУПРАЦЬ адмены льготаў. Каля 20 працэнтаў былі ЗА тое, каб іх адмяніць. Кожны чацьверты заявіў тады, што гатовы ўдзельнічаць у “Сацыяльным маршы” супраць адмены льготаў.

- 17 сьнежня выйшаў указ Аляксандра Лукашэнкі “Аб некаторых захадах дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва”. Ці пакрывае гэтая адрасная сацыяльная дапамога тыя льготы і кампэнсацыі, якія былі скасаваныя законам?

- Гэта ўжо ня першая спроба Аляксандра Лукашэнкі ліквідаваць ільготы. Першая была летам 1995 году – тады ён вымушаны быў ільготы пакінуць.

Указ Лукашэнкі, які выйшаў, не замяняе тыя льготы, што былі адмененыя, і не пашырае іхнюю колькасьць. Разам з ільготамі былі скасаваныя многія кампэнсацыі, напрыклад, чарнобыльцам. Гэта зусім ня льготы, гэта кампэнсацыя дзяржавы за страту здароўя гэтымі людзьмі падчас абароны імі дзяржаўных інтарэсаў. Таму немагчыма казаць, што гэта зроблена правільна.

Болей за тое: цяпер існуюць такія льготы, якіх не было раней, пры іншых кіраўніках. Напрыклад, існуе пэўнае матэрыяльнае забесьпячэньне, па-за заробкамі і пенсіямі, для былых супрацоўнікаў ураду, былых кіраўнікоў высокага ўзроўню. Яно вельмі значнае. Але гэтыя выплаты не адмянілі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках