15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: «За дапамогу мы будзем патрабаваць адэкватнае кампенсаванне»

28

Расея выступае супраць стварэння новых дзяржаўных фармацый і не мае намеру нікога ўключаць у свой склад, аднак за ўсялякую дапамогу будзе патрабаваць адпаведнага кампенсавання, заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

"Мы не хочам больш нікога ўключаць у склад Расеі, таму што для нас гэта толькі дадатковая эканамічная нагрузка", – сказаў ён у інтэрв'ю амерыканскаму часопісу "Тайм", перадае «Інтэрфакс».

Па словах прэзідэнта, "навязванне нейкіх новых дзяржаўных стварэнняў з'яўляецца цалкам бессэнсоўным, калі на тое няма волі, уласна, народа той ці іншай краіны".

Як падкрэсліў У.Пуцін, "мы хочам, каб так званыя нашы натуральныя канкурэнтныя перавагі у сусветнай эканоміцы былі скарыстаныя". "Гаворка можа ісці толькі пра эканамічную інтэграцыю", – дадаў ён.

Дакранаючыся тэмы ўзаемадзеяння ў рамках СНД, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Расея павінна "будаваць свае стасункі з рэспублікамі былога Савецкага Саюза на абсалютна раўнапраўнай аснове". "І толькі так, забяспечыўшы такі падыход, мы можам разлічваць на тое, што зможам займацца інтэграцыйнымі працэсамі ў сферы эканомікі, забяспечваючы такім чынам нашы натуральныя канкурэнтныя перавагі ў сусветнай эканоміцы", – сказаў У.Пуцін.

"У нас вельмі шмат іншых аб'яднаўчых элементаў. Некаторыя галіны эканомікі проста не могуць існаваць адзін без аднаго, проста не ў стане. Гэта тычыцца і Расеі, і Украіны, і Беларусі, і Казахстана, і шматлікіх іншых рэспубалік былога Савецкага Саюза. І я думаю, што на гэтых прынцыпах мы і павінны будаваць свае стасункі", – падкрэсліў прэзідэнт РФ.

Адказваючы на пытанне аб наяўнасці ў Расеі з шэрагам краін СНД спрэчак па цэнах на энерганосьбіты, У.Пуцін заявіў: "Якія там спрэчкі? Ёсць сусветныя цэны на газ. Мы ўсім прадаем па сусветных цэнах. Чаму мы павінны камусьці прадаваць ніжэй за сусветныя? Вам у галаву не прыходзіць такое?".

"Амерыканцы камусьці нешта прадаюць ніжэй за сусветныя? Можна хіба прыйсці ў краму ў ЗША і сказаць: "Я з Канады, мы канадцы – блізкія сябры ЗША, аддайце мне "Крайслер" у паўкошту". Што адкажуць на такое пажаданне чалавеку, які прыйшоў у краму? Скажуць: "Ты ідыёт, ідзі прэч", – дадаў прэзідэнт.

Ён лічыць, што "парушэнне прынцыпаў рынкавай эканомікі пойдзе ў шкоду толькі тым краінам, якія гэта робяць".

"Мы нават унутры Расеі прынялі праграму выхаду на сусветнае вылічэнне цаны для ўнутраных спажыўцоў. Іншы падыход скажае эканоміку краіны, адны галіны ставіць у залежнасць ад іншых. Гэта вядзе да так званага крыжаванага субсідавання эканомікі і проста руйнуе яе", – сказаў У.Пуцін. Таму, адзначыў ён, "мы як унутры краіны пераходзім да рынкавых прынцыпаў, так і ў стасунках з нашымі найбліжэйшымі суседзямі".

"А калі мы ў чымсьці камусьці дапамагаем, мы зыходзім з таго, што мы атрымаем адэкватнае кампенсаванне. Проста пакуль яго не відаць", – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што цягам 15 гадоў Расея забяспечвала сваіх суседзяў энергарэсурсамі па цэнах ніжэйшых за сусветныя, "субсідуючы іх эканоміку штогод на 3-5 млрд даляраў". "Гэта адну толькі Украіну. Але гэта ж не можа цягнуцца вечна, гэта ж несправядлівая пастаноўка пытання", – падкрэсліў У.Пуцін.

"А калі мы ў чымсьці камусьці дапамагаем, мы зыходзім з таго, што мы атрымаем адэкватнае кампенсаванне. Проста пакуль яго не відаць", – сказаў прэзідэнт Расеі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках