14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея дапамагае Ірану стварыць ядзерную зброю

Іерусалім абвінавачвае Маскву ў тым, што тая дапамагае Тэгерану ў стварэнні атамнай зброі. Расея, якая заяўляла раней, што ў яе няма намеру пастаўляць Ірану ядзернае паліва, змяніла сваё стаўленне: першыя кантэйнеры з уранавым стрыжнямі былі адпраўленыя на АЭС у Бушэры. Цяпер, паводле дадзеных ізраільскай выведкі, у Ісламскай рэспубліцы з'явілася альтэрнатыўная магчымасць атрымаць зброю масавага знішчэння.

Амерыканскія спецслужбы выпусцілі такі варыянт развіцця падзей з выгляду, піша ў чацвер NEWSru Israel са спасылкай на газету Yedioth Ahronoth. З прычыны астуджэння стасункаў ізраільцяне могуць праігнараваць наступны этап перамоваў з палесцінцамі ў Маскве.

Афіцыйны прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі пры Белым доме Гордан Джондра мяркуе, што "гэтыя пастаўкі маглі стаць яшчэ адной прычынай, па якой Іран спыніў сваю ядзерную праграму. Калі расейскія падаюць Тэгерану ядзернае паліва, то ў саміх іранцаў няма неабходнасці займацца ўзбагачэннем урану".

Адміністрацыі Буша падзяляюць трывогу габрэйскай дзяржавы з нагоды іранскіх планаў, піша выданне. Між іншым, 17 снежня Джордж Буш афіцыйна абвясціў, што падтрымлівае рашэнне Расеі аб пастаўках узбагачанага ўрану ў Іран для выкарыстання ў мірных мэтах на АЭС у Бушэры.

Пасля заканчэння блізкаўсходняга саміту ў Аннапалісе, Расея прапанавала правесці наступны этап перамоваў па палесціна-ізраільскаму ўрэгуляванню ў Маскве. Але Ізраіль дагэтуль не адказаў на гэтае запрашэнне, і не выключанае, што прадстаўнікі габрэйскай дзяржавы праігнаруюць ініцыятыву Крамля.

У Ізраілі схіляюцца да меркавання, што для ўдзелу ў наступным этапе перамоваў няма ніякіх важкіх прычын, піша газета Maariv са спасылкай на вышэйшыя крыніцы ва ўрадзе. Адзін з прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны заявіў, што Крэмль усё больш "залазіць" у справы Ірана, працягвае ўзбройваць Сірыю і падтрымлівае кантакты з "Хамасам". "Праз ўсё гэта Расея выставіла сябе ў вельмі невыгодным святле. І няма ніякай прычыны ўзнагароджваць Расею за гэта і ехаць у Маскву".

Такога пункту гледжання прытрымліваецца і міністр замежных спраў Цыпі Ліўні, якая не стамляецца паўтараць, што ў палесціна-ізраільскім канфлікце задзейнічаныя толькі два бакі, і права прыняцця рашэння павінна належаць ім. Ліўні перакананая, што няма ніякай неабходнасці ў "працягу Аннапаліса", ні ў Маскве, ні ў якой-небудзь іншай еўрапейскай сталіцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках