15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатара Карымава першымі павіншавалі Пуцін і Лукашэнка

4

На так званых прэзідэнцкіх “выбарах” ва Узбекістане прагназавана “атрымаў перамогу” дыктатар Іслам Карымаў. Першым павіншаваў Карымава прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Днём пазней патэлефанаваў прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Курманбек Бакіеў. Пасля, таксама па тэлефоне, павіншаваў кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Наступным быў Аляксандр Лукашэнка.

25 снежня павіншаваў Іслама Карымава старшыня КНР Ху Цзіньтао. Ён не стаў тэлефанаваць, а абмежаваўся тэлеграмай.

Апошнім, хто павіншаваў І.Карамава, стаў кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

Пра віншаванні з боку іншых краін пакуль не паведамляецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках