15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч рыхтуецца да вызвалення

27 снежня позна ўвечары ў Шклове скончылася кароткатэрміновае спатканне зняволенага лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча з бацькам Вячаславам.

Спатканне не было загадзя запланаванае. Аднак учора, калі Вячаслаў Дашкевіч прыехаў са Старых Дарог у Шклоў, каб перадаць сыну рэгламентаваную ў снежні перадачу, кіраўніцтва калоніі нечакана дазволіла яму і кароткатэрміновую сустрэчу, паведамляе “Радыё Рацыя”.

На працягу гадзіны размовы зняволены маладафронтавец распавёў бацьку, што стаўленне супрацоўнікаў папраўчай калоніі да яго па-ранейшаму застаецца перадузятым, але сам Зміцер мае нядрэнны настрой і паціху рыхтуецца да вызвалення.

- З выхадам ён мяркуе, што адразу пасля адсідкі яму могуць прызначыць так званы “нагляд”, калі трэба будзе жыць па прапісцы і кожны вечар праходзіць праверку участковага, - кажа бацька Зміцера Дашкевіча Вячаслаў.

Па словах бацькі, нягледзячы на знаходжанне за кратамі, Зміцер атрымоўвае шмат інфармацыі пра тое, што адбываецца ў краіне. Вязень ведае і пра жорсткае збіццё Хведарука, і пра ганебны прысуд Фінькевічу. Толькі за ўчорашні дзень ён атрымаў каля двухсот лістоў як ад сяброў, гэтак і ад зусім незнаёмых людзей.

Дадамо, што наступнае, ужо апошняе за час адбыцця пакарання дазволенае Зміцеру Дашкевічу спатканне з бацькамі адбудзецца у студзені.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках