15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагноз-2008: стагнацыя эканомікі і дэвальвацыя рубля

1

Несуцяшальны прагноз адносна эканамічнага становішча Беларусі ў 2008 годзе зрабіў кіраўнік даследчага Цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук.

Па словах эканаміста, стагнацыя эканомікі прадвызначаная, абавязкова будзе падзенне росту ВУП, ужо абсалютна відавочнае павелічэнне хуткасці назапашвання даўгоў, з верагоднасцю да 80 працэнтаў можна прагназаваць дэвальвацыю беларускага рубля, паведамляе «Нямецкая хваля».

Як з гэтым мае намер спраўляцца ўлада, задаецца пытаннем эксперт. «У выпадку непрафесійнага падыходу, што найбольш верагодна, сітуацыя рэзка пагоршыцца ўжо ў 2008 годзе».

Эканаміст удакладніў, што гэта можа быць крызіс ліквіднасці банкаўскай сістэмы, пераход беларускага бюджэту ў рэжым хранічнага дэфіцыту, замарожванне прыбыткаў насельніцтва і нават скарачэнне рэальных прыбыткаў насельніцтва, магчымае назапашванне даўгоў па заработнай плаце і, адпаведна, падзенне канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў у кантэксце новых цэн на энергарэсурсы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках