15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добрага адпачынку, Альбо як беларускія турфірмы прымушаюць данасіць на сваіх кліентаў

34
Добрага адпачынку, Альбо як беларускія турфірмы прымушаюць данасіць на сваіх кліентаў

У распараджэнне прэс-цэнтра Хартыі’97 патрапіла дырэктыва, разасланая Міністэрствам па падатках і зборах у беларускія турыстычныя фірмы. Падаткавікі абавязваюць турфірмы падаваць звесткі аб беларусах, якія дазволілі сабе купіць турыстычную пуцёўку коштам ад 3.000 у.а. і вышэй.

Адмовіць падатковаму ведамству аператары, натуральна, не вырашаюцца і таму спраўна адпраўляюць туды спісы кліентаў з усімі дадзенымі. Дырэктыва, якая патрапіла ў распараджэнне прэс-цэнтра Хартыі’97, падпісаная намеснікам начальніка Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Менску А.В. Суботкам. Яна носіць красамоўны назоў «Аб падаванні інфармацыі». Тэкст дакумента абвяшчае:

«Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по г. Минску в соответствии с подпунктом 1.5. пункта 1 статьи 81 Общей части Налогового кодекса Республики Беларусь просит предоставить в наш адрес сведения в отношении физических лиц, приобретавших в течении 2007 года туристические путевки на сумму от 3.000 у.е. и выше по следующей форме:

-- Фамилия

-- Адрес местожительства

-- Страна назначения

-- Дата и сумма внесения денежных средств (указать в каких единицах)

-- Стоимость одной путевки».

У канцы дырэктывы прыпіска: «Данную информацию просим представить в формате Excel на бумажных и магнитных носителях».

Такім чынам турфірмы цяпер абавязаныя спраўна данасіць на сваіх кліентаў. Быць заможным у краіне ўсеагульнай жабрацкай роўнасці цяжка. Пуцёўкі ў 3.000 у.а. падаткавікам, мабыць, падаюцца неверагодна дарагімі, і яны ўпэўненыя, што іх пакупнікі валодаюць незлічонымі багаццямі. Наколькі іх дзеянні адпавядаюць закону, падаткавікоў не турбуе.

Дарэчы, пуцёўкі ў Беларусі каштуюць страшна дорага. Асабліва, калі параўнаць з суседнімі Украінай, Расеяй, Літвой і Польшчай. Кошт пуцёўкі на недарагія курорты Турэччыны з пражываннем у трох-четырохзоркавых гатэлях у мінулым сезоне ўжо пераваліў за 1.000 у.а. То бок, сям'я з трох чалавек будзе змушаная заплаціць больш як 3.000 у.а. і аўтаматычна патрапіць у спіс для падатковай. Так што заможныя кліенты могуць з меншай шкодай для сваёй кішэні паехаць на адпачынак праз Кіеў або Вільню.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках