16 лiстапада 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «умацоўвае» межы

Аляксандр Лукашэнка 27 верасня разгледзеў кадравыя пытанні. Як паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка, у сувязі з змяненнем структуры памежнага ведамства кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Рачкоўскага Ігара Анатолевіча – старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь; Зайцава Вадзіма Юр'евіча – першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь – начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення. Лукашэнка таксама прызначыў яшчэ некалькіх службоўцаў намеснікамі Рачкоўскага.

Згодна з указам Лукашэнкі Дзяржаўны камітэт памежных войскаў Беларусі пераназваны ў Дзяржаўны памежны камітэт, а памежныя войскі – у органы памежнай службы.

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да новапрызначаных, падкрэсліў, што нядаўнія змены, якія закранулі памежнае ведамства, закліканыя падвысіць узровень і якасць аховы дзяржаўнай мяжы, забяспечыць адэкватны адказ новым выклікам і пагрозам сучаснасці.

"Гаворка ідзе не пра простае перанайменаванне камітэта. Памежнікі надзяляюцца шырэйшымі функцыямі, што дазволіць ім эфектыўней супрацьстаяць негатыўным з'явам і супрацьпраўным дзеянням на мяжы", – сказаў Лукашэнка.

Апроч абавязкаў па абароне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы Аляксандр Лукашэнка асоба вылучыў такія функцыі органаў памежнай службы, як абарона эканамічных інтарэсаў краіны, садзейнічанне развіццю знешнеэканамічных сувязяў.

Па словах беларускага кіраўніка, у пытаннях транзіту тавараў памежнікі павінны больш цесна супрацоўнічаць з мытнікамі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на важнасць максімальнага захавання правоў і законных інтарэсаў людзей, якія перасякаюць мяжу. "Мяжа для добрапрыстойных грамадзян Беларусі і госцяў нашай краіны не павінна быць бар'ерам. Па дзеяннях памежнікаў нярэдка складаецца ў цэлым уражанне аб краіне", – адзначыў прэзідэнт.

У той самы час беларуская мяжа павінна стаць надзейнай перашкодай для злачыннага свету, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі ўчастак мяжы быў самым лепшым у СССР, і сёння таксама неабходна падтрымліваць гэтую высокую планку.

Лукашэнка таксама запатрабаваў вынішчаць і жорстка спыняць хабарніцтва, карупцыю, службовыя злачынствы ў памежслужбе. Ён таксама звярнуў увагу на важнасць падвышэння ўзроўню падрыхтоўкі і адукацыі ў памежным ведамстве.

Паводле яго слоў, у пытаннях аховы дзяржаўнай мяжы каардынацыю намаганняў усіх праваахоўных органаў павінны здзяйсняць толькі органы памежнай службы. Варта аптымізаваць колькасць памежнікаў: іх колькасць будзе павялічаная непасрэдна на мяжы, а не ў кіруючым апараце або органах матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Пры гэтым агульная колькасць супрацоўнікаў Камітэта не зменіцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках