14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Буш назваў Іран галоўным спонсарам сусветнага тэрарызму

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш назваў Іран пагрозай сусветнай бяспецы і галоўным спонсарам тэрарызму. Выступаючы 13 студзеня ў Абу-Дабі, ён падкрэсліў, што ЗША і іх арабскія саюзнікі павінны разам супрацьстаяць зыходзячай ад Тэгерана небяспецы, "пакуль не стала занадта позна", паведамляе NEWSru.com.

Па словах кіраўніка амерыканскай адміністрацыі, Ісламская Рэспубліка фінансуе экстрэмістаў па ўсім свеце, падрывае спробы мірнага ўрэгулявання палітычнага крызісу ў Ліване, забяспечвае зброяй талібаў, спрабуе запалохаць суседзяў агрэсіўнай рыторыкай і, нарэшце, дэстабілізуе ўвесь блізкаўсходні рэгіён адмовай растлумачыць характар сваёй ядзернай праграмы.

"Іран з'яўляецца вядучым сусветным спонсарам тэрарызму, – лічыць Буш. – Яго дзеянні пагражаюць бяспецы ўсіх краін". У гэтым звязку ён нагадаў пра "доўгатэрміновыя дамоўленасці Вашынгтона ў сферы бяспекі з яго сябрамі ў Персідскім заліве".

Раней сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірана Махаммад Алі Хісейні папярэдзіў, што ЗША не здолеюць падвергнуць Іран міжнароднай ізаляцыі, насуперак сямігадовым высілкам Джорджа Буша. "Адной з мэт блізкаўсходняга турнэ прэзідэнта ЗША Джорджа Буша было забеспячэнне ізаляцыі Ірана, – адзначыў дыпламат. - Аднак на справе мы ўбачылі адэкватны падыход дзяржаў рэгіёна, якія даказалі, што не надаюць ніякага значэння гэтай стратэгіі".

Паездка Буша на Блізкі Усход праходзіць на фоне эскалацыі напружанасці ў стасунках паміж Іранам і ЗША, справакаванай інцыдэнтам паміж іранскімі патрульнымі катэрамі і трыма амерыканскімі вайсковымі караблямі ў Армузскім праліве.

У Вашынгтоне сцвярджаюць, што суду Корпуса "вартавых ісламскай рэвалюцыі" (КВІР) 6 студзеня нібыта наладзілі правакацыю супраць караблёў ВМС ЗША, якая ледзь не скончылася кровапраліццем. Аднак іранскія афіцыйныя асобы падкрэсліваюць, што "ніякай няштатнай сітуацыі не было", а караблі ВМС ЗША, “ згодна з стандартнай практыкай", паведамілі ў адказ на запыт свае бартавыя нумары і працягнулі шлях.

ЗША з'яўляюцца галоўнымі прыхільнікамі ўзмацнення жорсткасці санкцый у дачыненні Ірана за яго адмову прыпыніць працы па ўзбагачэнні ўрану – дзейнасць, якая выклікае асцярогу сусветнай супольнасці як пагражаючая рэжыму нераспаўсюджання, нягледзячы на шматразовыя запэўніванні Тэгерана ў яе мірным характары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках