15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася ад выкарыстання ўкраінскіх РЛС

Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі вырашыла канчаткова адмовіцца ад арэнды двух радыёлакацыйных станцый папярэджання аб ракетным нападзе, размешчаных у Мукачове і Севастопалі, паведамляе КоммерсантЪ-Украіна.

Як піша “Коммерсант” у матэрыяле пад назовам «Россия рассчитала силу радара», міністр абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў падпісаў распараджэнне аб спыненні выкарыстання інфармацыі з РЛС Днепр, размешчаных у раёне Мукачова і Севастопаля.

"З гэтага года стратэгічны паўднёва-заходні кірунак будзе прыкрываць станцыя Варонеж-ДМ, размешчаная пад Армавірам. Тым самым мы можам адмовіцца ад станцый у Севастопалі і Мукачове", растлумачыла газеце крыніца ў вайсковым ведамстве Расейскай Федэрацыі.

РЛС Днепр былі прынятыя ў эксплуатацыю ў 1979 годзе. Яны дазваляюць выяўляць пускі ракет і касмічныя аб'екты на далёкасці да 4 тыс. км. У 1992 годзе станцыі былі абвешчаныя ўласнасцю Украіны. 28 лютага 1997 года з ініцыятывы ўкраінскага боку было падпісанае пагадненне, якім прадугледжвалася сумеснае з Расеяй выкарыстанне РЛС. У прыватнасці, расейскі бок павінен быў пакрываць выдаткі, звязаныя з іх эксплуатацыяй, а ўкраінскі – выдаваць адпаведную інфармацыю з РЛС на камандны пункт пад Масквой.

У верасні 2005 года Кабінет міністраў прыняў рашэнне аб перадачы РЛС СПРН з распараджэння Мінабароны ў юрысдыкцыю Нацыянальнага касмічнага агенцтва Украіны (НКАУ). У 2007 годзе арэндная плата, якую выплачваў расейскі бок за эксплуатацыю аб'ектаў у Мукачове і Севастопалі, складала $1,5 млн. Пры гэтым агульныя выдаткі Украіны на функцыянаванне вузлоў СПРН штогод складалі не менш як $4,4 млн.

Выданне адзначае, што перадача РЛС СПРН у распараджэнне НКАУ стала яшчэ адной прычынай таго, што РФ адмовілася ад паслуг украінскага боку. Паводле інфармацыі крыніцы, у вайсковым ведамстве РФ упэўненыя ў тым, што пасля перадачы НКАУ на РЛС пачалі працаваць "новыя супрацоўнікі, якія, па сутнасці, толькі вучыліся эксплуатаваць станцыі". З прычыны гэтага ў спецыялістаў касмічных войскаў Расеі, якія адказваюць за працу СПРН, сталі ўзнікаць "вялікія сумненні" адносна "дакладнасці інфармацыі, якая перадаецца з Украіны, аб ракетным становішчы ў зоне іх назірання".

Раней паведамлялася, што ў 2008 годзе Расея выйдзе з пагаднення аб выкарыстанні размешчанай на тэрыторыі Украіны РЛС, якая знаходзіцца ў Мукачове і Севастопалі.

Нагадаем, што ў Беларусі працягваюць працаваць некалькі расейскі радыёлакацыйных станцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках