15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран набудзе ў Беларусі сыстэмы С-300?

22

Беларусь, а не Расея будзе прадаваць у Іран сыстэмы проціпаветранай абароны С-300. Пра гэта стала вядома брытанскай інфармацыйнай вайсковай кампаніі “Jane's”.

Раней у друк траплялі паведамленьні пра падпісаньне чарговага расейска-іранскага кантракту аб пастаўках Тэгерану гэтых зэнітных ракетных сыстэм. Экспэрты лічылі, што тым самым Расея процідзее намерам ЗША правесьці сілавую акцыю на Блізкім Усходзе.

Як паведамляе «Радыё Свабода» СП спасылкай на “Jane's”, на гэты час Тэгеран знаходзіцца на стадыі заключных перамоваў зь Менскам. Сыстэмы С-300 былі да нядаўняга часу разгорнутыя ля Менску як частка апэратыўнай канфігурацыі проціракетнай абароны Беларусі.

Крыніца ў сыстэме беларускай вайсковай прамысловасьці паведаміла брытанскай кампаніі, што канчатковая цана ўгоды пакуль што не названая, аднак беларускі бок нібыта просіць ад Ірану 140 мільёнаў даляраў за дзьве сыстэмы С-300 – уключна з тэхнічным абслугоўваньнем і падрыхтоўкаю кадраў.

Паводле крыніцы, такая цана зьяўляецца даволі высокай для дастаткова старых ракет. З гэтага робіцца выснова, што цэны адлюстроўваюць наяўнасьць неадкладнай патрэбы Ірану ў такіх сыстэмах.

Рада Бяспекі Беларусі катэгарычна абвяргае паведамленні пра перамовы аб продажу Ірану ЗРК С-300.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках