16 лiстапада 2024, Субота, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ Менска праводзіць бестэрміновую акцыю «Паркоўка»

4

Дзяржаўтаінспекцыя Менска праводзіць бестэрміновую акцыю "Паркоўка". Пра гэта паведаміў БелТА начальнік упраўлення ДАІ Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама падпалкоўнік Дзмітрый Карзюк. Акцыя працягнецца "да поўнага навядзення парадку ў цэнтры Менска". Узмоцнены кантроль за захаваннем правіл спынення і стаянкі менавіта ў цэнтры горада.

Кажучы пра праблемы з паркоўкамі, Дзмітрый Карзюк заявіў, што менскія кіроўцы не могуць казаць пра тое, што ў цэнтры Менска няма дзе прыпаркаваць машыну. "Наяўныя паркоўкі не запоўненыя цалкам, але некаторыя кіроўцы хочуць зэканоміць на паркоўцы. У канчатковым выніку гэта ім абыходзіцца значна даражэй, бо акрамя штрафу за няправільную паркоўку давядзецца аплачваць яшчэ выдаткі па эвакуацыі машыны і знаходжанне машыны на штрафной стаянцы", – сказаў суразмоўца.

Паводле яго слоў, цягам дня на ахоўную стаянку ў Менску эвакуіруюцца каля 40 аўтамабіляў, якія былі няправільна прыпаркаваныя і заміналі руху транспарту і пешаходаў. А да адміністрацыйнай адказнасці кожны дзень прыцягваецца больш як 200 кіроўцаў, якія парушылі правілы спынення або стаянкі. Пакаранне за парушэнне правіл паркоўкі ў Беларусі даволі жорсткае. За парушэнне патрабаванняў знака "Спыненне забароненае" прадугледжаны штраф у памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.

"Беларускія кіроўцы павінны звыкнуцца з тым, што нельга ставіць аўтамабіль поруч дзвярэй крамы. Трэба ўразумець, што Менск – сталічны горад. Калі грамадзянін набывае аўтамабіль, ён бярэ на сябе абавязак не толькі запраўляць яго бензінам, але і мноства іншых, у тым ліку па захаванні Правіл дарожнага руху, напрыклад, правіл паркоўкі", – адзначыў начальнік менскай ДАІ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках