16 лiстапада 2024, Субота, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сельскі клуб не пускаюць без флікера

14

Яшчэ на пачатку мінулага года аддзел адукацыі Бабруйскага райвыканкама закупіў для вучняў сельскіх школ 2 500 нарукаўных флікераў. Цяпер дзяжурныя настаўнікі нават на вясковую дыскатэку без флікера нікога не прапусцяць.

Не так добра ідзе справа з дарослымі. Вельмі нешматлікія з кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў закупілі флікеры для сваіх працаўнікоў, каб тыя маглі ў цёмны час сутак спакойна вяртацца дамоў.

Сяргей Грычонак, начальнік аддзялення ДАІ Бабруйскага РАУС спакойны і лічыць, што клопат за сваю бяспеку – асабістая справа кожнага, а не кіраўніка прадпрыемства. Таму Дзяржаўтаінспекцыі даводзіцца забяспечваць гэтую самую бяспеку іншымі даступнымі ім сродкамі. У нумары раёнкі "Трыбуна працы" за 22 верасня 2007 года інспектар ДПС Віктар Харлап паведамляе чытачам газеты, што "прыкладна чалавек 600-700 намі дастаўленыя дамоў і перададзеныя на рукі сваякам, бо яны самі ісці практычна не маглі. Гэта значна скарачае колькасць ДТЗ".

Чацвёртая частка ўсіх ДТЗ на тэрыторыі Бабруйскага раёна за 9 месяцаў мінулага года адбылася ў цёмны час сутак. Але менавіта на гэтыя выпадкі прыйшлася палова ўсіх смерцяў на дарогах за гэты перыяд. – Загінулыя не пазначылі сябе ў цемры, – каментуюць гаішнікі.

Ёсць і іншая прычына, пра якую ўсе ведаюць, але згадваюць мімаходзь – невыкананне стандарту асвятлення дарог. Існуе Дзяржаўны стандарт 1291 "Аўтамабільныя дарогі і вуліцы", у якім зададзеныя параметры вонкавага асвятлення. Паводле яго, асвятленне на вуліцах павінна ўключацца з надыходам змяркання і працаваць давідна. Там, дзе інтэнсіўнасць руху пешаходаў і транспартных сродкаў невялікая, дапускаецца асвятленне "напалову". То бок, святло можа гарэць праз адну светлавую апору.

Супрацоўнікі раённай ДАІ рэгулярна праводзяць абследаванне населеных пунктаў, праз якія праходзяць аўтадарогі, наконт захавання стандарту 1291. Вынікі звычайна несуцяшальныя. Звесткі рэгулярна адпраўляюцца на рэагаванне ў Бабруйскі райвыканкам.

– У нас у вёсцы ліхтары па-ранейшаму запальваюцца, толькі калі мясцоваму кіраўніцтву стане вядома пра праверку, якае мае быць, – распавядае жыхар Іван Бортнікаў для выдання “Бюллетень онлайн". – Хіба што бар і запраўка асветленыя. Бо за здарэнні на дарогах адказвае ДАІ, а сельсавет здае справаздачу за эканомію энергіі паводле Дырэктывы №3. А супраць Дырэктывы нават ДАІ бяссільная.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках