15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уга Чавес жуе коку, каб быць больш энергічным

7

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес публічна пажаваў лісце кокі падчас выступу ў мінулую суботу. Лісце гэтай расліны Чавесу прывёз прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, які актыўна абараняе вытворцаў кокі ў сябе ў краіне і які прыбыў у Каракас на саміт лацінаамерыканскіх лідэраў, паведамляе Reuters.

"Я ведаў, што ты не падвядзеш мяне, мой сябар, у мяне як раз канчаліся", – сказаў Чавес, прымаючы лісце ад Маралеса. Ён зламаў адзін з іх напалову, саўгануў у рот і стаў жаваць пад усеагульныя апладысменты. "Капіталізм і міжнародная мафія ператварылі яе ў какаін, але кока – гэта не какаін", – падкрэсліў Чавес.

На мінулым тыдні лідэры венесуэльскай апазіцыі патрабавалі, каб Чавес прайшоў тэст на наркотыкі пасля таго, як ён заявіў, што жуе коку, каб падвысіць сваю энергію. Чавес сказаў, што шторанак ён жуе "пасту кокі" – вельмі небяспечнае рэчыва, якое вырабляецца з лісця кокі і служыць асновай для какаіна, яго часам паляць, але не жуюць, наркаманы. Чавес, мабыць, абмовіўся і хацеў сказаць, што жуе лісце кокі, адзначае Reuters.

Мясцовыя жыхары ў Андах цягам шматлікіх стагоддзяў жуюць лісце кокі, бо рэчыва, якое яны змяшчаюць, здымае стомленасць і паніжае пачуццё голаду.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках