15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навагодняе віншаванне Лукашэнкі не ўразіла пенсіянераў

21

У сваім навагоднім віншаванні А.Лукашэнка паабяцаў, што ў Беларусі пасля падпісання закона аб адмене льгот «дзяржава забяспечыць рост зарплат, пенсій, стыпендый», і «ніводны з тых, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай дапамозе без яе не застанецца», што «ў новых эканамічных рэаліях будуць створаныя спрыяльныя ўмовы для свабоднага развіцця прыватнай ініцыятывы» і ўжо ў 2008 годзе «павінен быць канчаткова завершаны працэс дэбюракратызацыі».

«Давайце берагчы нашу святую зямлю з пяшчотным імем Беларусь», – звярнуўся Лукашэнка да беларусаў перад надыходам новага года.

«А я выключыла і не стала глядзець», – дзялілася ўражаннямі пенсіянерка глыбокага пенсійнага ўзросту на наступны дзень з сваімі суседкамі прыкладна такой жа ўзроставай групы. – «Пуцін, вунь, стоячы, павіншаваў з Новым годам за хвіліну і будзь здаровы, а гэты пасеў за сталом і лекцыю чытае: Ірак, Аўганістан. Югаславію ўзгадаў. Новы Год жа, свята ўсё-ткі…»

І з ёй чамусьці ніхто не спрачаўся, ніхто не абураўся ў адказ, адзначае АФН.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках