15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Зніклі замежныя камеры, і ўлады вярнуліся да правераных метадаў»

5

Мінюст Беларусі патрабуе ад апазіцыйных палітычны партый тлумачэнняў з нагоды акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў» 28 верасня ў Менску. Незалежныя юрысты не бачаць падставы для прэтэнзій у адносінах партый з боку ўлада.

У заяве чыноўнікаў Мінюста гаворыцца, што "мерапрыемства было праведзенае ў парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і з грубымі парушэннямі грамадскага парадку".

У міністэрстве адзначылі, што ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, у якім прынялі ўдзел асобныя прадстаўнікі кіраўніцтва некаторых палітычных партый, выкарыстоўвалася сімволіка гэтых палітычных аб'яднанняў. У сувязі з гэтым міністэрства "спатрабавала адпаведных палітычных партый тлумачэнні па факце парушэнняў дзейснага заканадаўства".

"Зніклі тэлекамеры, фотааб'ектывы замежных інфармацыйных агенцтваў, тэлеканалаў, і цяпер нікому з афіцыёзу не трэба рабіць нацягнутыя ўсмешкі, - тлумачыць у інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. – Можна паводзіць сябе так, як звычайна, таму Мінюст і вяртаецца да правераных метадаў узаемадзеяння з апанентамі беларускай улады".

Па словах палітыка, калі яму будуць прад'яўленыя нейкія абвінавачванні, "я проста на гэта ўсміхнуся, паколькі сам факт прэтэнзій да знаходжання на тэрыторыі маёй выбарчай акругі на Кастрычніцкай плошчы кандыдата ў дэпутаты, а да абвяшчэння афіцыйных вынікаў падліку галасоў я з'яўляўся кандыдатам, азначае немагчымасць для мяне знаходзіцца там і хадзіць па тым месцы?"

На пытанне, чаму Мінюст пасля даволі працяглага перапынку зноў зацікавіўся апазіцыяй, паспрабаваў адказаць кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла.

"Акцыя сама па сабе насіла мірны характар, прасіць дазволу ў уладаў было некалі, таму што гэта была рэакцыя на саму падзею з нагоды дня галасавання і тых фальсіфікацый, якія бачылі партыйныя і непартыйныя назіральнікі".

Аднак прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Алег Слепчанка ўжо паабяцаў перадаць усе адзнятыя ўвечары 28 верасня падчас вулічнай акцыі відэаматэрыялы ў Генеральную пракуратуру.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках