15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі Мінкульт забараніў тэлеспектакль «Тутэйшыя»

11

Упраўленне рэгістрацыі і класіфікацыі кіна- і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры адмовіла ў рэгістрацыі тэлеспектаклю «Тутэйшыя», знятага на замову тэлеканалу «Белсат».

Дакументы на рэгістрацыю фільму былі пададзеныя яшчэ ў ліпені. Некалькі месяцаў чыноўнікі адцягвалі рашэнне, спасылаючыся на фармальныя недакладнасці. Пры канцы верасня прыйшоў адказ. Адною з афіцыйных прычынаў адмовы стала нізкая якасць Гуку, паведамляе “Наша Ніва”.

«Кроме того, в данном фильме искажается смысл и художественная направленность произведения народного поэта Беларуси Я. Купалы, что создаёт у зрителя неверное представление о творчестве классика белорусской литературы, задевает его достоинство. В финальной части фильма имеет место проявление шовинизма и национальной исключительности, что недопустимо», — піша В. А. Курловіч, начальнік Упраўлення рэгістрацыі і класіфікацыі кінавідэапрадукцыі Дэпартаменту кінематаграфіі.

На думку тэлеканалу «Белсат», прычыны нерэгістрацыі значна глыбейшыя. Рэжысёры Валер Мазынскі і Дарыюш Шада-Бажашкоўскі нагадваюць, што да апошняга часу вялікаю папулярнасцю карыстаўся спектакль «Тутэйшыя» ў пастаноўцы Пінігіна, але і яго знялі з рэпертуару Купалаўскага тэатру. А сама п'еса была пад забаронай увесь савецкі час.

Тэлеспектакль «Тутэйшыя», зняты Мазынскім і Бажашкоўскім, амаль дакладна ідзе за арыгінальным тэкстам Купалавай трагікамедыі. Сцвярджаць, што тэлеспектакль носіць шавіністычны характар, гэтак жа беспадстаўна, як і вінаваціць у шавінізме самога Купалу.

Дзяржаўная рэгістрацыя дазваляе распаўсюджваць кінапрадукцыю, зарганізоўваць паказы, як бясплатна, так на камерцыйнай аснове, а галоўнае – легальна.

Гэта ня першы незалежны фільм на беларускай мове, які забараняецца да паказу ў Беларусі. Раней той жа лёс напаткаў «Акупацыю» Андрэя Кудзіненкі, што не зашкодзіла фільму ўзяць прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды. Той самы посьпех за мяжой мелі фільмы дакумэнталіста Хашчавацкага, паказаныя ў дзясятках краінах сьвету. Забараняліся і стужкі пра Васіля Быкава.

Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе захоўваецца палітычная цэнзура ў сфэры культуры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках