15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за фінансавага крызіса крэдыты ў Беларусі падаражэлі

8

Падаражэлі крэдыты практычна ва ўсіх беларускіх банках. Напрыклад, калі ў пачатку верасня мінімальная стаўка па крэдытах на жыллё (у далярах для тых, хто не церпіць нястачы) была 11%, то цяпер - 12%.

Яшчэ ў пятніцу ў Інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што шэраг банкаў прыпыніў выдачу крэдытаў. Карэспандэнт газеты «Комсомольская правда в Беларуси» вырашыла праверыць, ці так гэта на самой справе.

У адным з банкаў журналістцы пацвердзілі, што цяпер можна аформіць крэдытную картку на 2000 даляраў. Такім чынам, высвятлілася, што са спажывецкімі крэдытамі праблем няма. Наадварот, некаторыя банкі прапаноўваюць сваім сталым кліентам павялічыць ліміты крэдытаў па картках або аформіць новую пазыку.

Аднак крэдыты на аўтамабілі пакуль не выдаюцца – як сцвярджаюць у банку, за імі можна звяртацца пасля 1 лістапада. А крэдыт на нерухомасць, па словах супрацоўніцы банка, можна будзе аформіць толькі да канца года.

У іншым банку паведамілі, што выдача крэдытаў не прыпыненая, але стаўка па іх падвысіліся. Напрыклад, пазыка на 20 гадоў у далярах падаражэла з 12,5 да 15%.

Такім чынам, падаражэлі крэдыты практычна ва ўсіх банках. Напрыклад, калі ў пачатку верасня мінімальная стаўка па крэдытах на жыллё (у далярах для тых, хто не церпіць нястачы) была 11%, то цяпер - 12%.

«Крэдыты даражэюць таму, што расце кошт рэсурсаў для саміх банкаў. Аднак не варта панікаваць і думаць, што іх зусім не будуць выдаваць. Сёння часова спынілі праграмы па крэдытаванні толькі прадстаўніцтвы некаторых расейскіх банкаў - ім грошы патрэбней на сваім рынку. Тым больш што ў Расеі некаторыя банкі ўжо спынілі выдачу іпатэчных крэдытаў, - тлумачаць у адным з беларускіх банкаў.

Нацбанк таксама падняў стаўку рэфінансавання. Заўтра паказчык, ад якога залежыць кошт крэдытаў і прыбытак па ўкладах, павялічыцца з 10,5 да 10,75%. Так Нацбанк дапамагае ўкладам дагнаць інфляцыю. Нагадаем, рост коштаў са студзеня па верасень, па дадзеных Белстата, склаў 9,4%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках