26 снежня 2024, Чацвер, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч: «Захад перацягне Беларусь ад Расеі? Дзіўнае і наіўнае спадзяваньне!»

3

Паводле старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколы Статкевіча, прыпыненьне Радай Эўразьвязу візавых санкцыяў адносна бальшыні чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, “не зусім адпавядае маралі”.

“У рэшце рэшт можна было дазволіць езьдзіць усім. Пытаньне толькі ў тым чалавеку, які ўсё гэта накіроўвае. Бо некалькіх паслугачоў і лёкаяў, якія выконваюць рашэньні, чамусьці зрабілі вінаватымі. А чалавека, які ім каманды на гэта даваў, зрабілі невінаватым. Гэта нелягічнае рашэньне”, - заявіў Мікола Ставкевіч у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Спадар Статкевіч мяркуе, што рашэньне Эўразьвязу наўрад ці неяк адаб’ецца на сытуацыі ў Беларусі. Хаця магчыма, што пэўны час яно “будзе стрымліваць улады ад прамых рэпрэсіяў”.

“Хаця ўжо хутка прэзыдэнцкія выбары, і мае сябры мне ўжо раяць быць асьцярожным, бо мяне ўжо двойчы перад “прэзыдэнцкімі выбарамі” саджалі. Як толькі пытаньне дойдзе да ўлады, то гэта не стрымае”, - упэўнены лідэр БСДП (НГ).

На ягоную думку, матывацыяй гэтага кроку з боку Захаду зьяўляецца прагненьне неяк перацягнуць Беларусь ад Расеі.

“Дзіўнае і наіўнае спадзяваньне. Гэтае рашэньне толькі дазволіць Лукашэнку больш выцягнуць з Расеі. І гэтае рашэньне не стрымае Лукашэнку ад прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Толькі што ён гэтае рашэньне прадасьць Расеі даражэй. Ды і ўсё!” – перакананы Мікола Статкевіч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках