14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вашынгтоне не разумеюць, чаму Еўразвяз адмяніў санкцыі супраць Лукашэнкі (Фота)

2

16 кастрычніка ў сталіцы ЗША пры падтрымцы ініцыятывы «Мы памятаем» прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі рэжыму ў Беларусі.

Мірная дэманстрацыя прайшла насупраць амбасады Беларусі і працягвалася амаль дзве гадзіны. Яе ўдзельнікі трымалі транспаранты з надпісамі «Лукашэнка, ты не можаш схаваць у турму будучыню Беларусі!», «Пасігналь у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі!», «Спыніць апошняга дыктатара Еўропы!», расцяжку з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага і подпісам «Выкрадзеныя і забітыя ў Беларусі».

Кіроўцы машынаў, якія праязджалі паблізу, выказвалі падтрымку дэмакратызацыі Беларусі гудкамі. Шматлікія мінакі спыняліся, задавалі пытанні аб сітуацыі ў Беларусі, выказвалі сваё неразуменне з нагоды зняцця візавых санкцыяў супраць Лукашэнкі і яго асяроддзя Еўрапейскім Звязам.

Учорашні Дзень салідарнасці ў Вашынгтоне — юбілейны. Першая акцыя салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў прайшла ў сталіцы ЗША роўна тры гады таму. З таго часу акцыі салідарнасці праходзяць у Вашынгтоне рэгулярна, колькасць іх удзельнікаў увесь час расце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках