15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі пагражаюць новымі акцыямі пратэсту: 120 тысяч ІП з новага года спыняюць дзейнасць

39

Калі да 10 снежня ў Беларусі не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнэсе, індывідуальныя прадпрымальнікі пагражаюць ізноўку выйсці на плошчу. Аб гэтым заявіў старшыня ўпраўлення грамадскай арганізацыі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў 2 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён нагадаў, што 2 кастрычніка ІП адзначаюць Дзень прадпрымальніка і асоб, якія працуюць па найму. Упершыню гэты дзень яны адзначылі ў 2007 годзе. Тады быў праведзены рэспубліканскі страйк ІП, у якім прынялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек. Прадпрымальнікі выступілі супраць указу прэзідэнта № 760, паводле якога пачынаючы з 1 студзеня 2008 года ІП не могуць наймаць працаўнікоў, за выключэннем сям'і і блізкіх сваякоў. Яшчэ адным патрабаваннем ІП было прыняцце закона аб малым і сярэднім бізнэсе. Менавіта ў гэты дзень яны перадалі подпісы ў Палату прадстаўнікоў з просьбай разгледзець на маючай адбыцца сесіі закон аб малым і сярэднім бізнэсе

"За год нічога не змянілася: закона аб малым і сярэднім бізнэсе як не было, так і няма. Больш за тое, умовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці за год пагоршыліся. Гэта паказала і пастанова № 179 Мінэканомікі аб увядзенні 30-адсоткавай лімітавай гандлёвай надбаўкі на імпартныя тавары. Пасля яна было адмененая, аднак замест яго прынятая пастанова № 183, якая хоць і змякчае ўмовы дзейнасці прадпрыемстваў-імпарцёраў, але ўсё жа ўсталёўвае мяжу агульнай гандлёвай надбаўкі на ўзроўні 60%", — адзначыў лідэр прадпрымальніцкага руху.

Акрамя таго, па словах В.Гарбачова, ІП хвалюе пытанне адмены з 1 студзеня 2009 года адзінага падатку.

"120 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў з новага года спыняюць сваю дзейнасць. У снежні яны ўжо не змогуць аплаціць падатак у падатковай інспекцыі, і Новы год будуць сустракаць беспрацоўнымі. Таму мы патрабуем да 10 снежня прыняць закон аб малым і сярэднім бізнэсе. У выпадку непрыняцця закона, мы паўторым усе акцыі пратэсту ў той паслядоўнасці, у якой яны былі арганізаваныя летась: 10 снежня, 10 студзеня і 21 студзеня", — заявіў лідэр прадпрымальніцкай арганізацыі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках