28 снежня 2024, Субота, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заява БСДП (Грамада): «Улада завысіла агульны працэнт яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі»

2

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прыняла заяву наконт “парламенцкіх выбараў” у Беларусі. У заяве адзначаюцца парушэньні, з якімі сутыкнуліся актывісты партыі падчас “выбараў”.

Актывісты партыі адзначаюць, што ўлада не памяняла свайго падыходу да змястоўнай часткі выбарчага працэсу. Зарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты чыніліся разнастайныя перашкоды ў правядзенні агітацыйнай кампаніі і ў арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі. Акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі былі ўтвораны ўладаю на прынцыпах карпаратыўнасці і адміністрацынай падпарадкаванасці. Працэнт удзелу прадстаўнікоў БСДП і іншых апазіцыйных партый у акруговых камісіях быў нізкі, а працэнт удзелу ва ўчастковых камісіях яшчэ ніжэйшы. Таму “выбары” былі непразрыстыя.

Кантроль за падлікам галасоў быў цалкам выключаны. Неабгрунтавана высокі паказчык удзелу ў датэрміновым галасаванні. Гэта ва ўмовах адсутнасці кантролю за дзейнасцю ўчастковых камісій безумоўна вяло да фальшавання вынікаў галасавання. Назіранне за ходам галасавання і апытанні выбаршчыкаў пасля “выбараў” паказваюць, што ўлада зноў завысіла агульны працэнт яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі. Абвешчаныя вынікі галасавання за кандыдатаў у дэпутаты ад БСДП заніжаныя.

Беручы пад увагу ўсе вышэйпералічанае, Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) лічыць, што выбары ў “палату прадстаўнікоў” прайшлі ў несвабодных і несправядлівых умовах, а абвешчаныя вынікі галасавання не адпавядаюць сапраўднасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках