14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: «Можна яшчэ намаляваць некалькі інвестыцыйных праграм…»

2

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2009 год агульным аб'ёмам у 2,6 трыльёны рублёў. І гэта нягледзячы на фінансавы крызіс, бушуючы ва ўсім свеце, у тым ліку, ва ўсіх суседніх краінах.

Не кажучы ўжо аб наяўнасці ў краіне праблем наогул з інвестыцыйным кліматам, і адсутнасць зразумелых і ўзгодненых перспектываў па коштах на расейскія энерганосьбіты ў наступным годзе.

Няўжо беларускі кіраўнік так упэўнены ў фінансавай непаражальнасці краіны, што не адмаўляецца ад падобных маштабных праектаў, якія можна было бы перанесці на потым? Эканаміст Леанід Злотнікаў сказаў у інтэрв'ю «Белорусскому партизану», што гэта адбываецца не ад упэўненасці ва ўласных сілах і магчымасцях, а ад недаразумення сітуацыі, якая склалася:

- Усе гэтыя планаваныя палацы і культурна-аздараўленчыя комплексы зусім не стыкуюцца з нядаўняй заявай міністра фінансаў Мікалая Зайчанкі, які сказаў, што «сёння, можа быць, не самы спрыяльны час для ўкладання сродкаў; на працягу першага паўгоддзя наступнага года ў сусветнай эканоміцы ўсё яшчэ будзе адзначацца рэцэсія". Мяркую, што гэтая інвестыцыйная праграма ляжала пад шклом не адзін дзень, але прыйшла чарга яе падпісаць. Вось і падпісалі. Чаму? Ды ў нас такі падыход да інвестыцый. Бо падобныя праграмы і без фінансавага крызісу не выконваліся. Узяць да прыкладу родны горад Лукашэнкі - Шклоў. У ім планавалася пабудаваць завод па вытворчасці 200 тысяч тон газетнай паперы. Шукалі грошы, ды не знайшлі. Пабудавалі заводзік па вытворчасці толькі 40 тысяч тон паперы, і той падчас прэзентацыі чамусьці не запрацаваў. Падобная сітуацыя ў свой час склалася і з мадэрнізацыяй «Гомельшкла». Упэўнены, што ў гэтай інвестыцыйнай праграме хоць і распісваюцца ўнутраныя крыніцы фінансавання, але пры гэтым разумеюцца замежныя Бураціна, якія прыйдуць сюды са сваімі залатымі. Але хутка казка сказваецца… А прыгожых інвестыцыйных праграм можна яшчэ некалькі намаляваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках