15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сойм Партыі БНФ: Прагрэсу ў палітыцы Лукашэнкі няма і не магло быць.

2

Сойм Партыі БНФ на паседжанні ў Менску падвёў вынікі выбарчай кампаніі заявіў, што правядзеньне сапраўды свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі немагчымае, пакуль у краіне працягваюцца незаконныя перасьледы за палітычную дзейнасьць, няма незалежнай прэсы, а апазіцыйныя арганізацыі масава зачыняюцца паводле рэпрэсіўнага заканадаўства.

Паводле намесніка старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча, Сойм у цэлым станоўча ацаніў удзел у “выбарах” кандыдатаў ад партыі.

“Перад усім, ацаніўшы працу кандыдатаў, якія ў пераважнай сваёй большасці здолелі арганізаваць нармальную працу на месцах, незалежна да таго ўдзельнічалі ў выбарах да канца, ці яны здымаліся. Тое, што было сабрана каля 50 тысячаў подпісаў за нашых кандыдатаў, мы лічым, гэта таксама добра”, - сказаў Аляксей Янукевіч.

“Бальшыня камандаў кандыдатаў ад Партыі БНФ з адказнасьцю паставілася да факту іх вылучэньня кандыдатамі ў дэпутаты, сабрала ўнушальную колькасьць подпісаў … гэта датычыцца і тых кандыдатаў, якія не былі зарэгістраваныя выбарчымі камісіямі … або вырашылі на заключным этапе кампаніі зьняць свае кандыдатуры на знак пратэсту супраць гвалтоўных і несправядлівых дзеяньняў уладаў”, -- гаворыцца ў заяве Сойму Партыі БНФ.

Сойм выказаў занепакоенасць тэндэнцыяй, што некаторыя беларускія палітыкі, у прыватнасці, Аляксандр Мілінкевіч, заклікаюць да дыялогу паміж Еўрасаюзам і адміністрацыяй Лукашэнкі з істотным прыніжэннем умоваў гэтага дыялогу. На думку Сойму, гэта небяспечна для незалежнасці Беларусі і перспектыў дэмакратызацыі краіны.

“Партыя БНФ лічыць неабходным адмежавацца ад выказваньняў некаторых беларускіх палітыкаў, якія сьцьвярджалі падчас выбараў і ўпарта працягваюць заяўляць пасьля іх, што, нягледзячы на палітычную сытуацыю, неабходна распачаць безумоўны дыялёг з сёньняшнім рэжымам. У прыватнасьці, гэтую пазыцыю заняў Аляксандар Мілінкевіч, беспадстаўна выдаючы сваю думку за пазыцыю ўсёй дэмакратычнай супольнасьці Беларусі, У выніку падобных безадказных заяваў Аляксандр Лукашэнка атрымаў магчымасьць бесьперашкодна наведваць краіны Эўразьвязу, а гэта ўяўляецца небясьпечным для справы незалежнасьці й дэмакратычнай будучыні Беларусі”, - заяўляе Сойм Партыі БНФ.

“Мы лічым недапушчальным перагляд пазыцыі міжнародных інстытутаў і распачынаньне безварункавых перамоваў зь цяперашнім рэжымам, які ня выканаў мінімальных умоваў як правядзеньня дэмакратычных выбараў, так і забесьпячэньня правоў і свабодаў грамадзянаў. Партыя БНФ выступае за візавыя абмежаваньні для ўсіх асобаў, адказных за фальшаваньне выбараў”, - падкрэсьліваецца ў заяве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках