8 лiстапада 2024, Пятніца, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Азот», «Нафтан», «Белнафтахім» ў перадкрызісным становішчы

5

Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў і нафтавікоў Васіль Корабаў сьцявярджае, што кіраўніцтва беларускіх прадпрыемстваў хавае праўду пра перадкрызіснае становішча у галінах хімічнай і нафтавай прамысловасьці краіны.

Васіль Корабаў правёў прэсавую канфэрэнцыю, на якой папярэдзіў пра цяжкія наступствы сусьветнага фінансавага крызісу для прадпрыемстваў, працаўнікі якіх уваходзяць у дадзены прафсаюз. Гаворка ішла пра такія буйныя прадпрыемствы, як гарадзенскі “Азот”, наваполацкі “Нафтан”, Салігорскі калійны камбінат, які ўваходзіць у канцэрн “Белнафтахім”, ды іншыя заводы, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Інфармацыі, якую атрымліваюць на прадпрыемствах, вельмі мала. Гледзячы дзяржаўнае тэлебачаньне, чытаючы дзяржаўныя газэты, можна атрымаць уражаньне, што сусьветны крызіс нас увогуле не закранае і не закране. Але гэта няпраўда. Ужо зьнізіліся цэны на некаторыя вырабы нашых заводаў, якія працуюць на экспарт. Усё больш узьнікае праблем з крэдытаваньнем, фінансаваньнем сацыяльных праграм, а галоўнае — крызіс ударыць па мадэрнізацыі нашых заводаў, бо праблемы ўзьнікаюць з інвэстыцыямі”, - кажа лідар прафсаюзу.

Васіль Корабаў нагадаў, што ўлетку на некаторых буйных прадпрыемствах працаўнікам былі паднятыя заробкі. Гэта адбылося на Мазырскім НПЗ, “Белшыне”, “Беларуськаліі”. Зараз, паводле спадара Корабава, рыхтуецца падвышэньне заробку на гарадзенскім “Азоце”. Але для большасьці працаўнікоў такое падвышэньне не аказалася істотным, бо кошты за гэты час павялічыліся значна больш.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках