15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт на нафту імкліва падае – ужо менш за 70 даляраў за барэль!

5

У сераду кошт на нафту на сусветных біржах упершыню за доўгі час знізіўся ніжэй за адзнаку ў 70 даляраў за барэль.

Па апошніх звестках, на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы за барэль давалі 69,57 даляраў, скарачэнне кошту склала за сёння 2,61 даляры. На Лонданскай нафтавай біржы барэль каштуе 64,48 даляра, перадае ІТАР-ТАС.

Аналітыкі адзначаюць, што скарачэнне попыту на нафту, якое працягваецца другія суткі запар, выкліканае тым, што крэдытны і фінансавы крызіс, які пачаўся больш з год таму, зараз распаўсюдзіўся ў цэлым на эканоміку ЗША і краінаў Еўразвяза і стварыў непасрэдную пагрозу ўваходжання іх у фазу спаду.

Шматлікія прамысловыя галіны паведамляюць зараз аб падзенні аб'ёмаў спажывання сыравінных тавараў, уключаючы нафту. Так, у трэцім квартале бягучага года амаль на 6% скараціліся памеры рознічных продажаў бензіну на ўнутраным рынку ЗША.

АПЕК не зможа ўтрымаць кошты, рынку дастаткова нафты

Магчымае рашэнне АПЕК аб зніжэнні нафтаздабычы можа не аказаць пазітыўнага ўплыву на рынак, паведаміў выканаўчы дырэктар Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) Набуа Танака журналістам у межах міжнароднага энергетычнага тыдня ў Маскве.

На яго думку, каб пазбегнуць крызісу з пастаўкамі нафты, неабходна ажыццяўляць больш інвестыцыяў у нафтаздабычу. Ён адзначыў, што ў цяперашні час рынак дастаткова насычаны нафтай.

"Мы не бачым індыкатараў для яго больш глыбокага падзення", - сказаў ён. Пры гэтым ён адзначыў, што ў перад пачаткам зімовага сезону неабходна назапашваць запасы нафты ў сувязі з магчымым падвышэннем попыту ў халодны перыяд, у сезон ураганаў і працягу нестабільнасці ў некаторых здабываючых рэгіёнах. У той жа час ён дадаў, што захоўваецца высокі попыт на сыравіну ў краінах, якія развіваюцца.

Таксама МЭА лічыць, што "зараз не самы зручны момант для скарачэння здабычы нафты".

"Зіма - перыяд найвышэйшага попыту, таму мы бачым неабходнасць нарошчвання рэзерваў нафты краінаў-спажыўцоў", - канстатаваў Танака, дадаўшы, што "у той час, як попыт на нафту падае ў краінах АЭСР МЭА не бачыць падзення попыту на нафту ў Індыі, Кітаі і краінах Блізкага Усходу".

"Па нашых разліках, у сярэднетэрміновай перспектыве можа быць крызіс паставак нафты з-за высокага попыту ў блізкаўсходніх краінах", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках