15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтараў «Пражэктарпэрысхілтан» вінавацяць у парушэнні Крымінальнага кодэкса РБ (Відэа)

40

Прадстаўнікі Беларускага тэлебачання заяўляюць, што жарты ў адрас Лукашэнкі ў расейскай тэлепраграме «Пражэктарпэрысхілтан» з'яўляюцца абражальнымі.

Расейскі Першы канал у мінулую суботу трансляваў праграму «Пражэктарпэрысхілтан», якая ў беларускім эфіры выйшла скарочанай на некалькі хвілін.

Як сталася, у выразаным фрагменце Іван Ургант, Гарык Марцірасян і Сяргей Светлакоў - вядучыя праграмы - абмяркоўвалі навіну аб адмене забароны Аляксандру Лукашэнку на ўезд у краіны Еўразвяза. Вядучыя разважалі аб тым, куды ў першую чаргу варта з'ездзіць беларускаму кіраўніку. У якасці варыянтаў прапаноўваліся: Дзіснэйлэнд, піўны фестываль «Актобарфест» у Мюнхене і конкурс двайнікоў саліста італьянскай групы «Рыкі э паверы» Франка Гаці (спявак носіць вусы). А таксама звязалі адмену забароны на ўезд Лукашэнкі ў краіны Еўразвяза з разводам Мадоны і Гая Рычы.

- Пра нашага прэзідэнта жартуюць даволі часта, напрыклад, у КВЗне. Але трэба разумець розніцу паміж проста жартамі і жартамі, што завецца, на мяжы, за якімі могуць быць сур'ёзныя наступствы, - растлумачылі «КП в Беларуси» пазіцыю канала ў прэс-службе АНТ. - У сваёй працы мы кіруемся законам, у тым ліку і Крымінальным кодэксам, у якім прадугледжаная адказнасць за публічная абраза гонару і вартасці Аляксандра Лукашэнкі. І калі мы лічым, што які-небудзь жарт трапляе пад гэты артыкул КК, мы прымаем рашэнне не выпускаць яго ў эфір.

Дарэчы, год таму ў Беларусі з «Праграмы Максімум», якая выходзіць на тэлеканале НТБ, знік сюжэт, дзе вядучы Глеб П'яных непахвальна выказваўся на тэму «Расея - газ - Лукашэнка». А тэлеканал «Расея» летась з трансляцыі «Славянскага базара» выразаў фрагмент, у якім Аляксандр Лукашэнка танчыў з Веркай Сярдзючкай (сцэну прыбралі нібыта з-за скандалу, звязанага з Сярдзючкай і песняй Dancing Lasha Tumbai).

Сітуацыю пракаментаваў адзін з вядучых праграмы «Пражэктарпэрысхілтан» Сяргей Светлакоў:

- Калі хтосьці падумае пра цэнзуру, то вазьму на сябе адвагу аспрэчыць гэтую шальную думку. Уся справа ў тым, што кавалак пра Лукашэнку, які не ўвайшоў у эфір, ўрад вырашыў прадаваць у Беларусі асобна на DVD. Гэты ролік, несумнеўна, стане хітом.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках