15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступствы пастановы №183: дэфіцыт імпартных тавараў

8

У беларускім бізнэсе назіраюцца наступствы скандальнай Пастановы Мінэканомікі №183. Фірмы-імпарцёры не спяшаюцца везці ў Беларусь свой тавар, тым часам пакупнікі скардзяцца на адсутнасць неабходнага ў крамах.

«На выходных я шукала макароны для лазаньі. Раней італьянскія «Паста Зара» прадаваліся ў кожнай другой краме, а цяпер іх не знайсці», - пажалілася «КП в Беларуси» адна з наведвальніц сталічнага гастранома.

«А я не магу купіць кабачковую ікру. І заморскую не прывозяць, і беларускую не прадаюць!»- распавяла іншая пакупніца.

Тая ж гісторыя з мукой і грэчневай крупой «Макфа» і імпартнымі маянэзамі. У некаторых крамах зніклі з прылаўкаў падліўкі для запякання курыцы, соевыя падліўкі для сушы.

Такая а гісторыя - з кансерваванай садавінай, сланечнікавым алеем, кормам для жывёл і іншымі таварамі.

Начальнік аддзела маркетынгу адной з буйных крам лічыць, што вінаватй у дэфіцыце з'яўляецца скандальная Пастанова Мінэканомікі № 183.

«183-я Пастанова, якая абмежавала надбаўку на тавар, не дае імпарцёрам зарабляць. Раней яны на гэтых таварах 80% накручвалі, а зараз могуць толькі 30!» - тлумачыць ён.

«Быў кароткі перыяд, калі ўсё патаннела: італьянскія макароны і падліўкі прадавалі ў гіпермаркеце ўдвая танней, чым яны каштавалі раней! Гэта быў стары прывоз, на які прыйшлося памяняць кошты. А цяпер імпарцёры не завозяць ні маянэзаў, ні замежнай мукі. Скардзяцца і тыя, хто прывозіць польскія малочныя кактэйлі, пудынгі, тваражкі і ёгурты. Спыніла рабіць пастаўкі фірма, якая вазіла наборы для сушы, цыноўкі, місачкі, куфлі, падсвечнікі і іншыя прадметы інтэр'еру. Усе яны шукаюць схемы, каб запрацаваць», - адзначыў спецыяліст.

Нагадаем, 27 жніўня Мінэканомікі Беларусі «у мэтах выраўноўвання канкурэнтных умоваў пры рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў» прыняло Пастанову №179, яаое не прадугледжвала вольнага коштаўтварэнне на імпартныя тавары. «Навацыя дакумента», як адзначалася ў афіцыйным каментары Мінэканомікі, складалася ў тым, што пры рэалізацыі імпартных тавараў у розніцы павінная была ўжывацца 30% гандлёвая надбаўка, якая пры гэтым павінная была дзяліцца па дамове бакоў «на ўсіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі замежнага тавара, уключаючы імпарцёраў». Прынятай пастановай быў вельмі незадаволены беларускі бізнэс.

10 верасня Мінэканомікі Беларусі выдала Пастанову №183. Дакумент уступіў у сілу з 14 верасня і прызнаў «страціўшай сілу» Пастанову №179. У новай пастанове быў прыведзены пералік тавараў, кошты на якія ўсталёўваюцца вольна. Нараўне з гэтым, Мінэканомікі абмежавала надбаўкі на тавары, якія не былі ўключаныя ў гэты пералік. На гэтую групу тавараў імпарцёр павінен фарірмаваць адпускны кошт, зыходзячы з кантрактнага кошту тавара (з улікам транспартных, мытных і іншых выдаткаў) з лімітавай гандлёвай надбаўкай да 30%. Пры руху гэтага тавара ў аптовым і рознічным гандлі надбаўка таксама не павінная перавышаць 30%. Такім чынам, сумарная надбаўка, якую дазволенае ўсталёўваць на імпартны тавар, складае 60%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках