15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ прадаставіў Украіне крэдыт у 16,5 мільярдаў даляраў

1

Міжнародны валютны фонд прапанаваў Украіне крэдыт у памеры 16,5 мільярдаў даляраў «на падтрыманне эканамічнай і фінансавай стабільнасці».

Як заявіў дырэктар-распарадчык МВФ Дамінік Строс-Кан, праграма дапамогі павінная вярнуць на Ўкраіну эканамічную стабільнасць, а таксама змякчыць наступствы ад знешніх узрушэнняў і знізіць інфляцыю. Крэдыт прадастаўлены на 24 месяцы.

Украіна даволі сур'ёзна пацярпела ад сусветнага фінансавага крызісу. За апошні тыдзень курс грыўны па адносінах да даляра ўпаў на 20%, нягледзячы на тое, што нацыянальны банк выдаткаваў значныя сродкі на падтрымку ўкраінскай валюты.

У пятніцу крэдытнае агенцтва Standard & Poor's панізіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Украіны ў замежнай валюце з В+ на В. Прагноз змены доўгатэрміновага рэйтынгу - негатыўны.

Акрамя таго, хуткім часам Украіне варта будзе выплаціць істотную суму па раней узятым крэдытам.

Па словах прэзідэнта краіны Віктара Юшчанкі, Кіеў да канца года павінен вярнуць 8,8 млрд. даляраў. Па дадзеных жа цэнтрабанка краіны ў 2009 годзе Ўкраіне маецца заплаціць 15 млрд. даляраў.

Пры гэтым некаторых аналітыкаў, на якіх спасылаецца агенцтва Рэйтэр, знешні абавязак дзяржавы ў суме з цяперашнім дэфіцытам можа скласці 55-65 млрд. даляраў.

Эканамічныя цяжкасці супалі з чарговым абвастрэннем палітычнага крызісу ў краіне. Прэзідэнт Юшчанка прызначыў на снежань пазачарговыя парламенцкія выбары, якія павінныя стаць ужо трэцімі за апошнія тры гады.

На мінулым тыдні МВФ абвясціў аб гатовасці вылучыць каля 4 млрд. даляраў Ісландыі на выратаванне банкаўскай сістэмы гэтай краіны.

Акрамя таго, за дапамогай да МВФ звярнуліся Венгрыя, Пакістан і нават Беларусь, якая з пачатку 2000-х гадоў афіцыйна абвясціла аб адмове ад супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках