15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі «Саюз Айчыны»: Дыялог з уладамі Беларусі залежыць ад іх наступных дзеянняў

Літоўская апазіцыйная кансерватыўная партыя «Саюз Айчыны», якая перамагла на парламенцкіх выбарах, працягне палітыку дыялогу з беларускім грамадзянскім грамадствам.

У інтэрв'ю БелаПАН сябра прэзідыўма партыі "Саюз Айчыны", заснавальнік парламенцкай групы літоўскага сейма "За дэмакратычную Беларусь" Раса Юкнявічэне паказала, што "дыялог з уладамі Беларусі залежыць ад іх наступных дзеянняў".

Па ейных словах, у праграме партыі закладзены праеўрапейскі курс развіцця Літвы, і палітычныя сувязі з Беларуссю будуць фарміравацца, у прыватнасці, у залежнасці ад знешнепалітычнага курсу афіцыйнага Менска, будзь ён "празаходні або антызаходні".

Р.Юкнявічэне адзначыла, што палітыка Еўразвяза ў адносінах Беларусі таксама "вельмі сур'ёзна залежыць ад дэмакратычных тэндэнцый у палітыцы ўладаў Беларусі". "Мы ўсе бачылі, як пасля крокаў Менска насустрач улетку Брусэль часткова прыпыніў санкцыі", — адзначыла палітык.

Па ейных словах, Вільнюс "вельмі станоўча ставіцца да развіцця адносін з Беларуссю, каб краіна разам з Літвой заняла сваё месца ў Еўропе".

26 кастрычніка ў Літве ў выніку другога тура парламенцкіх выбараў, па папярэдніх дадзеных, перамагла кансерватыўная партыя "Саюз Айчыны". Паводле дадзеных выбаркама, яна атрымае 44 месцы ў сойме з 141, паведамляе агенцтва Франс Прэс.

Паколькі "Саюз Айчыны" не атрымаў абсалютнай большасці мандатаў у парламенце, яму прыйдзецца весці кааліцыйныя перамовы аб стварэнні ўрада з іншымі партыямі. Сацыял-дэмакратычная партыя, якая кіравала Літвой з 2001 года, атрымала 26 месцаў. 16 месцаў заваявала Партыя народнага адраджэння, якая ўтварылася ў маі гэтага года.

З 1991 года, калі Літва атрымала незалежнасць, у краіне змянілася 14 урадаў. У 2004 годзе гэтая краіна з насельніцтвам у 3,4 млн. чалавек уступіла ў Еўразвяз і НАТА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках