15 лiстапада 2024, Пятніца, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МВФ можа не хапіць сродкаў на крэдыт для Беларусі

4

Міжнароднаму валютнаму фонду (МВФ) можа не хапіць фінансавых сродкаў для давання крэдытаў краінам, які іх патрабуюць, ва ўмовах фінансавага крызісу, які паглыбляецца.

Як паведамляюць сёння брытанскія газеты, за апошні месяц МВФ ужо раздаў больш з чвэрць сродкаў са свайго бюджэту, перадае ІТАР-ТАС.

Як адзначае газета Financial Times, у распараджэнні МВФ маецца каля 200 млрд. даляраў, аднак толькі ў апошні час ён абвясціў аб планах вылучыць 2 млрд. даляраў ураду Ісландыі, 16,5 млрд. даляраў — Украіне, 14,5 млрд. даляраў — Пакістану, 10 млрд. даляраў — Вугоршчыне, а таксама разглядае магчымасць давання крэдытаў Беларусі і Сербіі.

Паводле словаў эканаміста Саймана Джонсана, які працаваў у МВФ, «200 млрд. даляраў будуць выдаткаваныя вельмі хутка..., у такім жа становішчы, як Украіна, зараз знаходзяцца вялікая колькасць краінаў, і сродкі могуць скончыцца пасля аказання дапамогі ўсяго некалькім буйным краінам».

Пры гэтым нават тыя сродкі, якія МВФ выдаткоўвае краінам-чальцам Фонду, аказваюцца недастатковымі. Паводле Статуту МВФ, пазыка Фонду краіне-удзельніцы не павінна больш чым у 3 разы перавышаць суму яе квоты ў бюджэце гэтай арганізацыі. Аднак сродкі, якія вылучае Украіна, перавысілі гэтую суму ў 8 разоў, а пазыка Ісландыі — у 11 разоў. Нягледзячы на гэта, на думку аналітыкаў інвестыцыйных банкаў, у наступным годзе Украіне прыйдзецца шукаць дадатковыя крэдыты ў памеры 55-60 млрд. даляраў, а Ісландыя ўжо зараз звяртаецца да суседніх краінаў па даванне фінансавай дапамогі.

У гэтых умовах урад Японіі, асцерагаючыся, што даванне крэдытаў такімі краінамі, як Кітай, можа выкарыстоўвацца ў якасці палітычнага рычага для аказання ціску, прапанаваў вылучыць са сваіх сродкаў 200 млрд. даляраў у бюджэт МВФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках