15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўкі па крэдытах ўзьляцелі на 5—7 працэнтаў

Паводле падлікаў Нацбанку, сярэднія стаўкі крэдытаў для насельніцтва на 21 кастрычнiка дасягнулі 19—20% гадавых. Рост ставак абумоўлены дэфiцытам рэсурсаў у беларускiх банках.

За апошнія два тыдні практычна ўсе значныя гульцы беларускага банкавага рынку значна павысілі стаўкі пакрэдытах і дэпазытах, паведамляе сайт infobank.by. Калі казаць прасьцей, крэдыты для насельніцтва і юрыдычных асобаў сталі даражэйшымі.

Найбольш выразна тэндэнцыя падаражаньня бачная па валютных розьнічных крэдытах, цана якіх за апошні час у многіх банках краіны ўзьляцела да 19—20% гадавых супраць 12—14% гадавых увесну і летам. Кошт крэдытаў у карпаратыўным сэгмэнце ўзрос да 14—16% гадавых супраць 8—10% гадавых у першай палове гэтага году. Шмат у якіх банках гэтую тэндэнцыю тлумачаць міжнародным фінансавым крызісам, які выклікаў зьніжэньне магчымасьцяў банкаў па прыцягненьні валюты.

Працэнтавыя стаўкi крэдытаў у нацыянальнай валюце, выдадзеных беларускiмi банкамi фiзычным асобам, за тры тыднi кастрычнiка таксама павялiчылiся ў сярэднiм на 5—6 адсоткаў. Аб гэтым паведамiлi ў галоўным упраўленьнi рэгуляваньня банкаўскiх апэрацый Нацбанку. Паводле зьвестак на 21 кастрычнiка, яны склалiся на ўзроўнi 19—20% гадавых.

Пры гэтым у Нацбанку растлумачылi, што рэзкага зьнiжэньня аб’ёмаў крэдытаваньня насельнiцтва па банкаўскай сыстэме пакуль што не назiраецца. Спэцыялiсты Нацбанку не выключаюць, што ў кароткатэрмiновай перспектыве (да канца году) павелiчэньне працэнтавых ставак па крэдытах можа прадоўжыцца.

Павелiчэньне ставак па крэдытах абумоўлена дэфiцытам рэсурсаў беларускiх банкаў, у тым лiку праз скарачэньне замежных пазык.

Для выхаду з становішча крэдытна-фiнансавыя ўстановы сталi павялiчваць таксама стаўкi па дэпазытах фiзычных асобаў, бо дэпазыты сталі асноўнай крынiцай рэсурсаў для банкаў. Зьявiлася больш прапановаў разьмясьцiць сродкi на непрацяглы тэрмiн па высокiх стаўках. У беларускiх рублях яны дасягаюць 15,5% гадавых, у далярах ЗША i эўра — 11%.

Акрамя таго, для падтрымання лiквiднасьцi банкаў Нацыянальны банк, калі трэба, будзе выдаваць ім беззастаўныя крэдыты тэрмiнам на 3 месяцы. Адпаведнае рашэньне змяшчаецца ў пастанове Праўленьня Нацбанку ад 23 кастрычнiка 2008 году №153. Працэнты за карыстаньне крэдытам будуць спаганяцца ў памеры стаўкi па аднадзённым разьлiковым крэдыце (авэрнайт), павялiчанай на тры працэнтныя пункты (20% гадавых).

На думку Станіслава Багданкевіча, прычына такога рэзкага росту крэдытных ставак — ня столькі ў сусьветных тэндэнцыях, колькі ва ўнутраных праблемах перагрэтай беларускай гаспадаркі. Прычым той перагрэў меў палітычныя мэты, кажа прафэсар Багданкевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках