15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда знешняга гандлю перавысіла 4 мільярды даляраў

Па дадзеных гандлёвага балансу, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі за студзень—верасень 2008 года склала 4 мільярды 80,8 мільёнаў даляраў.

Аб гэтым паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Для параўнання, у студзені—верасні 2007 года гэты паказчык быў роўны 2 млрд. 740,6 млн. даляраў.

За дзевяць месяцаў бягучага года экспарт павялічыўся на 56,1% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 26 млрд. 720,4 млн. даляраў, імпарт — вырас на 55,1% (30 млрд. 801,2 млн.). Аб'ём знешняга гандлю склаў 57 млрд. 521,6 млн. даляраў (на 55,5% больш).

Сальда ў гандлі з краінамі СНД таксама склалася адмоўнае ў 9 млрд. 345,1 млн. даляраў (за студзень—верасень 2007 года — адмоўнае ў памеры 5 млрд. 85,1 млн. даляраў). Экспарт узрос на 48,3% і дасягнуў 11 млрд. 789,2 млн. даляраў, імпарт — на 62,1% (21 млрд. 134,3 млн.).

Аб'ём знешняга гандлю за дзевяць месяцаў склаў 32 млрд. 923,5 млн. даляраў (на 56,9% больш). У тым ліку замежнагандлёвы абарот з Расеяй павялічыўся на 53,7% да 27 млрд. 804,3 млн. даляраў. Экспарт вырас на 35,1% (8 млрд. 591,4 млн.), імпарт — на 63,8% (19 млрд. 212,9 млн. даляраў). Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае ў памеры 10 млрд. 621,5 млн. даляраў. За гэты ж перыяд мінулага года дадзены паказчык складаў мінус 5 млрд. 372,9 млн. даляраў.

Знешнегандлёвы абарот з Украінай павялічыўся амаль у два разы (на 96,9%) і дасягнуў 4 млрд. 50,2 млн. даляраў. Экспарт узрос у 2,5 разу (да 2 млрд. 396,6 млн.), імпарт — на 50,1% (да 1 млрд. 653,6 млн. даляраў). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў 743 млн. даляраў.

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 53,8% і склаў 24 млрд. 598,1 млн. даляраў. Экспарт узрос на 62,8% да 14 млрд. 931,2 млн., імпарт — на 41,6% (9 млрд. 666,9 млн. даляраў). Сальда склалася станоўчае ў 5 млрд. 264,3 млн. даляраў, у тым ліку сальда з Германіяй — адмоўнае ў 1 млрд. 384,7 млн. даляраў. Экспарт павялічыўся на 35% да 636,5 млн. даляраў, імпарт — на 28,7% да 2 млрд. 21,2 млн. даляраў. Знешнегандлёвы абарот павялічыўся на 30,1% і склаў 2 млрд. 657,7 млн. даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках