15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Гарачка: «Рашэнне суду дадасць Зэльцэру праблем са здароўем»

«Думаю, што сённяшняе рашэнне суду дадасць Эмануілу Зэльцэру праблем са здароўем», — заявіў журналістам адвакат Зміцер Гарачка, каментуючы рашэнне Вярхоўнага суду Беларусі.

Сёння Вярхоўны суд разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд Менскага гарадскога суду і пакінуў яго ў сіле. 11 жніўня Э.Зэльцэр быў прысуджаны да трох год пазбаўлення волі нібыта за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж.

Адвакат падкрэсліў, што Зэльцэр цяпер знаходзіцца ў цяжкім фізічным стане, паведамляе БелаПАН.

«І Эмануіл Зэльцэр, і Ўладлена Функ разлічвалі, што Вярхоўны суд прыме рашэнне на іх карысць. Мой кліент па-ранейшаму настойвае, што злачынствы ён не здзяйсняў, ён лічыць прысуд несправядлівым і незаконным», — сказаў З.Гарачка.

Адразу з будынка суда адвакат накіраваўся на сустрэчу са сваім кліентам, які ўтрымліваецца ў ізалятары КДБ. З.Гарачка таксама паведаміў, што, хутчэй за ўсё, Э.Зэльцэр будзе адбываць пакаранне ў той жа калоніі, што і былы палітвязень Аляксандр Казулін (віцебскай калоніі «Віцьба-3»).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках