28 снежня 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі павінны ведаць, што іх падманваюць»

10

Намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка тлумачыць, чаму ў «выбарах» варта было ўдзельнічаць, нават калі яны былі фальшывымі.

Спрэчкі пра формы ўдзелу у «выбарах» у стане апазіцыі цягнуліся ўсю «выбарчую кампанію». Усе магчымыя тактыкі можна звесці да 3-х врыянтаў: поўны байкот, агітацыя са зняццём кандыдата перад галасаваннем і ўдзел да канца. На карысць прыхільнікаў байкоту было тое, што прагназавалася невысокая актыўнасць выбаршчыкаў, бо «парламент» не успрымаецца беларусамі, як уплывовы дзяржаўны інстытут, паведамляе сайт Milinkevich.org.

Рух “За Свабоду” вырашыў сваю працу падчас выбараў будаваць у адпаведнасці з мэтамі і задачамі, якія дэкларуюцца ў статуце Руху. Паколькі адна з мэтаў – дамагчыся правядзення ў Беларусі свабодных і справядлівых выбараў, мы ў межах АДС ініцыявалі кампанію “За Свабодныя выбары”.

Дадзеныя сацыялагічных даследаванняў паказвалі, што большасць насельніцтва пасля прэзідэнцкай кампаніі 2006 года ацаніла беларускія выбары як “адносна дэмакратычныя”. На тое, каб развеяць гэты міф, альбо дамагчыся сапраўды дэмакратычных выбараў мы і скіравалі свае намаганні. Мы распрацавалі шэраг патрабаванняў да ўлады адносна фарміравання камісій, забеспячэння свабоднай агітацыі, адкрытага падліку галасоў. Вылучаючы канкрэтныя патрабаванні і прапановы, мы атрымалі яскравыя доказы таго, што выбары ў Беларусі далёка не адпавядаюць сучасным міжнародным стандартам. Для таго, каб атрымаць гэтыя доказы, варта было ўдзельнічаць у выбарах на ўсіх этапах.

Наступная задача кампаніі “За Свабодныя выбары” – данесці да людзей атрыманыя факты нежадання ўладаў дэмакратызаваць выбарчы працэс. Праз незалежныя СМІ і іншыя сродкі мы будзем працягваць гэтую кампанію. Толькі калі выбарцы ўпэўненыя ў сваёй праваце, мы можам чакаць ад іх актыўнай абароны вынікаў выбараў і разлічваць на падтрымку дэмсілаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках