29 снежня 2024, Нядзеля, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін: «Уся Еўропа ўвойдзе ў склад «саюзнай дзяржавы», а сталіца будзе ў Менску»

36

«Усё, што я кажу, усё спраўджваецца. Уся Еўропа ўвойдзе ў склад «саюзнай дзяржавы», ну а сталіца будзе ў Менску – гэта цэнтр Еўропы», -- заявіў дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» Павел Барадзін, знаходзячыся з візітам у Менску.

Пытанне прыняцця адзінага аплатнага сродка ў «саюзнай дзяржаве» можа быць вырашанае на працягу 1-2 гадоў, лічыць Барадзін. Ён растлумачыў, што сёння Беларусь і Расея – адзіная эканамічная прастора, што пацвярджае і заканамерны працэс стварэння Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана. І тым не менш, дзвюм краінам важна праводзіць выразную коштавую і фінансава-крэдытную палітыку.

Чыноўнік таксама нагадаў, што існуе ідэя стварэння транснацыянальнага транспартнага калідора, які злучыць Еўропу і Азію. Барадзін лічыць, што сусветная эканоміка ўсё роўна ўсіх злучае. «У нас розныя рэлігіі, але мы жывем на адной планеце, і мы павінныя садзіцца і дамаўляцца», – сказаў ён.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках