15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Жан-Мары Гюстаў Ле Клезіё

Нобелеўскую прэмію 2008 года па літаратуры атрымаў французскі пісьменнік Жан-Мары Гюстаў Ле Клезіё, паведаміў Нобелеўскі камітэт у чацвер.

Шведская акадэмія, якая вырашае, хто стане ўладальнікам прэстыжнай прэміі ў памеры 10 мільёнаў шведскіх кронаў ($1,4 мільёны), узнагародзіла Ле Клезіё за прыгодніцкія раманы, эсэ і літаратуру для дзяцей, паведамляе “Рэйтар”.

Нобелеўская прэмія па літаратуры дасталася французу ўпершыню з 1985 года.

У заяве Акадэміі сказана, што Ле Клезіё - гэта "стваральнік новых лініяў, паэтычных прыгодаў і пачуццёвага экстазу, даследнік чалавецтва па-за межамі пануючай цывілізацыі".

Усе прэміі, акрамя адной, былі заснаваныя па волі вынаходніка дынаміта Альфрэда Нобеля, і ўручаюцца з 1901 года. Прэмію па эканоміцы заснаваў швецкі цэнтрабанк у 1968 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках