15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Севярынец: Спыніце спачатку рэпрэсыі, а не санкцыі з рэжыму

4

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, чалец беларускай дэлегацыі ў Брусэлі Павал Севярынец заявіў, што ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту сфармуляваная пазыцыя Эўропы адносна сытуацыі ў Беларусі.

Але цяпер, на думку палітыка, усё залежыць ад таго, наколькі эфэктыўна і настойліва эўрапейцы будуць дамагацца яе выкананьня, перадае “Радыё Свабода”.

“Усё залежыць ад выканаўчых органаў, Эўракамісіі, ад сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ у панядзелак. Безумоўна, калі будзе моцная палітычная воля з боку Эўропы, то прагрэс у стасунках з Беларусьсю будзе дасягнуты”, - сказаў ён.

Адносна прыпыненьня візавых санкцыяў на паўгады супраць беларускіх чыноўнікаў, спадар Севярынец сказаў, што канкрэтнае рашэньне прымуць выканаўчыя структуры, якія гэтыя санкцыі і ўводзілі.

“Гэта той крок, які дазваляе эўрапейцам весьці перамовы. Зараз галоўнае ня быць падманутымі за гэтыя 6 месяцаў. Мне падаецца, што лепей за ўсё дачакацца нейкіх канкрэтных крокаў з боку рэжыму, а затым здымаць нейкія абмежаваньні. Давайце спачатку спынім рэпрэсіі, а пасьля гэтага – калі ласка!” – прапаноўвае палітык.

“Тое, што мы чулі, хутчэй настроена на нейкія пакрокавыя перамовы. То бок вы спачатку спыніце рэпрэсіі ў поўным аб’ёме, здыміце рэпрэсіўныя артыкулы крымінальнага кодэксу, пусьціце “Народную волю” у Беларусь, рэабілітуйце людзей, якія цяпер знаходзяцца на так званай “хіміі”... І пасьля гэтага мы будзем вырашаць канкрэтныя пытаньні, па канкрэтных людзях”, - перакананы Павал Севярынец.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках