16 лiстапада 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таксісты-«нелегалы» ізноў патрапяць пад раздачу

6

Таксісты, якія займаюцца нелегальным возніцтвам, ізноў становяцца аб'ектам пільнай увагі з боку кантралюючых органаў.

У прыватнасці, транспартная інспекцыя міністэрства транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь прапаноўвае занесці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях папраўкі, што будуць спрыяць выкараненню нелегальных таксістаў як класа, паведамляе “Інтэрфакс”.

Ці дапамогуць меркаваныя новаўвядзенні пазбавіцца ад «бамбіл», яшчэ невядома, але самі па сабе меры па барацьбе з нелегальнымі перавозчыкамі вельмі цікавыя. Справа ў тым, што працаўнікі транспартнай інспекцыі сёння не могуць штрафаваць абльо караць: гэта прэрагатыва міліцыі, падаткавікоў і Камітэта дзяржкантролю. Інспекцыя толькі правярае тых, у каго ёсць ліцэнзія. Калі папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс будуць прынятыя, то ўдзел інспекцыі ў барацьбе з нелегальным возніцтвам будзе пашыраны. Так, паводле прапанаваных змен, інспектары атрымаюць магчымасць караць кіроўцаў, якія выконваюць перавозкі грузаў і пасажыраў без адмысловага дазволу. Штрафы тут салідныя: 50-100 базавых велічынь для фізічных асоб, для ІП - 100-200 базавых велічынь, для юрасоб - да 500 базавых велічынь. Акрамя таго, «левы» перавозчык можа быць пазбаўлены і атрыманых прыбыткаў, і шанцаў атрымаць ліцэнзію ў будучыні.

Меркаваныя папраўкі таксама дазволяць інспектарам караць кіроўцаў за парушэнне правіл перавозкі грузаў і пасажыраў (штраф - да 4 базавых велічынь), а таксама кантраляваць захаванне рэжыму працы і адпачынку на аўтатранспарце.

Зрэшты, папраўкі, прапанаваныя транспартнай інспекцыяй, нават калі яны будуць прынятыя на самім высокім узроўні, пачнуць працаваць не адразу: трэба будзе прыняць шэраг падзаконных дакументаў і нарматыўных актаў. Так што «нелегалы» пакуль могуць працаваць спакойна. Калі, вядома, іх не «прышчучаць» вышэйзгаданыя міліцыя, падатковая і КДК.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках