15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следам за берасцейскімі ідэолагамі па-беларуску загаварыла міліцыя

17

Па прыкладзе супрацоўнікаў аддзела ідэалагічнай працы Берасцейскага аблвыканкама адзін дзень у тыдзень размаўляць па-беларуску будзе і мясцовая міліцыя.

Як паведамілі супрацоўнікі УУС Берасцейскага аблвыканкама, дзень мовы ў іх у апошні раз быў 5 лістапада і хутка ён будзе зноў.

Былы міліцыянт Павал Якубаў у гутарцы з «Еўрарадыё» узгадаў, што беларусізацыю пачатку 1990-х пачыналі як раз з міліцыі.

“Калі была беларусізацыя ў 90-х, дык пачалі з міліцыі. Трэба было злачынцаў дапытваць па-беларуску, пратаколы пісаць, а потым іх перакладаць на расейскую, бо ніхто з гэтага кантынгенту не разумеў роднай мовы”, -- узгадвае былы супрацоўнік міліцыі.

Нагадаем, некалькі месяцаў таму галоўны ідэолаг Берасцейскай вобласці ўвёў у сваім аддзеле “Дзень роднай мовы”. Усе чыноўнікі павінны раз у тыдзень размаўляць на працы па-беларуску. Спецыяльна для іх былі зробленыя расейска-беларускія слоўнікі з частымі выразамі чыноўнікаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках